27.06.2024 Тэгі: катаванні, АБСЕ Рабочая група па барацьбе з катаваннямі Платформы "Грамадзянская салідарнасць", у якую ўваходзяць прадстаўнікі праваабарончых і грамадскіх арганізацый з сямі краін рэгіёну АБСЕ (Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Малдова, Расія і Украіна), прадставіла штогадовыя вынікі вымярэння Індэкса забароны катаванняў у гэтых краінах. У спісе Беларусь знаходзіцца на апошнім месцы ўжо пяты год. 

27.06.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 27 чэрвеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

26.06.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Ленінскага раёна Магілёва да аднаго года і шасці месяцаў калоніі за негатыўны каментар пад фатаграфіяй Лукашэнкі ў чаце асудзілі Алену Дуброўскую. Суддзя Алена Літвіна 17 красавіка прызнала яе вінаватай паводле ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

26.06.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Мінскім гарадскім судзе да пяці з паловай гадоў калоніі асудзілі 24-гадовую настаўніцу гімназіі Дар'ю Хмяльніцкую. Прысуд быў вынесены яшчэ 29 красавіка, але пра вынік суда стала вядома толькі цяпер. Палітзняволеную абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 361-3 КК(фінансаванне ўдзелу на тэрыторыі іншай дзяржавы ў вайне). Справу разглядала суддзя Алена Ананіч.

26.06.2024 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, катаванні, пенітэнцыярная сістэма Сёння адзначаецца Міжнародны дзень у падтрымку ахвяраў катаванняў. У гэты дзень, 26 красавіка ў 1987 годзе набыла моц Канвенцыя супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання. У Беларусі пасля масавых пратэсных акцый 2020 года вось ужо чатыры гады актыўна катуюць нязгодных з дзеяннямі ўлады. У зняволенні яны зазнаюць жорсткае сістэматычнае збіванне. Яны знаходзяцца ў перапоўненых камерах з пастаянна ўключаным святлом. Вязняў прымушаюць на праверках працяглы час стаяць у нязручных і знясільваючых позах. Новым відам катавання з’явіўся стан інкамунікада – поўная ізаляцыя ад знешняга свету. А як мінімум шэсць палітвязняў памерлі за кратамі праз дрэнныя ўмовы ўтрымання і несвоечасовае аказанне медычнай дапамогі.

26.06.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, спецвытворчасць Вольга Вялічка Гродзенскі абласны суд першага ліпеня ў парадку спецвытворчасці пачне разгляд крымінальнай справы эксперткі ў галіне псіхалогіі, былой дырэктаркі дзіцячага хоспіса ў Гродна Вольгі Вялічкі.

26.06.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, пераслед, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 25 - 26 чэрвеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

25.06.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, ціск, катаванні, пенітэнцыярная сістэма, рэпрэсіі У жаночай калоніі № 4 існуе шмат пакаранняў, якія зневажаюць чалавечыя гонар і годнасць. Адно з такіх — памяшчэнне палітвязняў у так званую "клетку", якая знаходзіцца на вуліцы паміж жылой і вытворчай зонамі. У рамках "Тыдня супраць катаванняў", які ладзіць "Прававая ініцыятыва" напярэдадні Міжнароднага дня ААН у падтрымку ахвяр катаванняў "Вясна" распавядае, што гэта такое і якія нацыянальныя і міжнародныя нормы парушае такое абыходжанне са зняволенымі.

25.06.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя, спецвытворчасць Юрый Шчучко. Скрыншот з відэа. Суд Рэчыцкага раёна 25 чэрвеня ў парадку спецвытворчасці пачынае разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 45-гадовага мясцовага актывіста Юрыя Шчучко. Як пазначана ў раскладзе судовых пасяджэнняў, працэс будзе весці суддзя Іван Цалкоў, які да нядаўняга часу з’яўляўся старшынёй суда Лоеўскага раёна.