26.07.2024 Тэгі: адміністратыўны пераслед, рэпрэсіі, затрыманні Ужо чатыры гады запар праваабаронцы кожны дзень фіксуюць факты парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Людзей працягваюць масава затрымліваць за падпіскі на незалежныя СМІ, аватаркі з нацыянальнай сімволікай і адмову адчыняць дзверы для правядзення ператрусу. Праваабаронцы "Вясны" падлічылі агульную лічбу затрыманняў за другі квартал 2024 года.

26.07.2024 Тэгі: скаргі, ААН, правы чалавека, свабода мірных сходаў, затрыманні Рабочая група ААН па адвольных затрыманнях 18 ліпеня апублікавала дакумент, у якім прызнала заключэнне заснавальніка Праваабарончага цэнтра "Вясна", лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага парушэннем міжнароднага права і запатрабавала яго неадкладнага і безумоўнага вызвалення, а таксама прадастаўлення яму права на кампенсацыю і іншыя рэпарацыі ў адпаведнасці з міжнародным правам. З 2020 года Рабочая група ААН прыняла сем рашэнняў па справах грамадзянскіх дзеячаў Беларусі — блогераў, адвакатаў і праваабаронцы, затрыманых па палітычна матываваных справах. Разам з юрысткай "Вясны" Святланай Галаўнёвай распавядаем, па якіх справах палітвязняў з 2020 года Рабочая група ААН па адвольных затрыманнях выносіла рашэнні.

26.07.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 26 ліпеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

25.07.2024 Тэгі: палітвязні, пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 25 ліпеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

25.07.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма, рэпрэсіі Цімафей (імя героя зменена з меркаванняў бяспекі) быў асуджаны да "хатняй хіміі" ў пачатку 2023 года. Некаторы час пасля суда ён адбываў пакаранне, знаходзячыся пад пастаянным прэсінгам уладаў. Пастаянныя праверкі ды ціск прывялі да новага суду і замены пакарання: замест "хатняй хіміі" мужчына адправіўся ў калонію. Пасля вызвалення Цімафей з'ехаў з краіны.

24.07.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, пераслед, ціск, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 24 ліпеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

24.07.2024 Тэгі: суды, палітвязні, ціск, рэпрэсіі У судзе Барысаўскага раёна 16 траўня  Сяргею Яфімаву вынеслі прысуд па новай крымінальнай справе — адзін год зняволення ў дадатак да чатырох гадоў калоніі. Яго абвінавацілі паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Гэта ўжо другі суд над палітвязнем па гэтым артыкуле.

24.07.2024 Тэгі: суды, палітвязні, ціск, умовы ўтрымання Палітзняволенага актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Яўгена Афнагеля, асуджанага да сямі гадоў калоніі, утрымліваюць за кратамі тры гады і 10 месяцаў. У траўні, пасля двух гадоў на турэмным рэжыме, палітвязня зноў перавялі ў Наваполацкую калонію, дзе ён раней адбываў свой тэрмін. Адразу па прыбыцці ва ўстанову адміністрацыя змясціла яго ў ШІЗА на 45 сутак, а потым перавяла ў ПКТ. Ужо 29 ліпеня ў Наваполацку адбудзецца чарговы суд па замене Яўгену рэжыма ўтрымання. Палітвязня зноў могуць перавесці ў турму.

24.07.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Ілюстрацыйнае фота spring96.org У Гомельскім абласным судзе 6 жніўня прызначаны працэс над 55-гадовым былым міліцыянтам Віленам Тургунавым. За каментары ў інтэрнэце яму пагражае да 12 гадоў калоніі. Працэс у закрытым рэжыме будзе весці суддзя Алег Харошка.