Пад яго плануюць аддаць частку помніка архітэктуры 18 стагоддзя – былога губернатарскага палаца. У гэтым будынку да 2022 года і размяшчалася Віцебскае абласное ўпраўленне Камітэта дзяржбяспекі. Чэкісты гаспадарылі тут з 1938 года - спярша сюды засялілася ўправа НКУС, а ў 1950-я гады, калі будынак быў адноўлены пасля ваенных бамбёжак, - КДБ. Цяпер палац збіраюцца рэканструяваць паводле чарцяжоў 1830 года, зрабіўшы «капітальны рамонт фасадаў з прымяненнем матэрыялаў, ідэнтычных гістарычным».

Вельмі арыгінальным чынам перад сваімі чытачамі «адсправаздачылася» раённая газета «Наша Талачыншчына». На сайце выдання з'явіўся артыкул пад назвай «Устраивает ли жителей и гостей Толочина ассортимент в розничной торговой сети?» Карэспандэнты высвятлялі гэта, задаючы пакупнікам усяго адно пытанне, але зусім не пра асартымент... Спойлер: дзяржаўнае рэгіянальнае СМІ сцвярджае, што ўсё ў парадку, бо «няма чэргаў і паліцы не пустыя».

Сёння Дзмітрый Паўлічэнка -  старшыня савета Беларускай асацыяцыі ветэранаў падраздзяленняў войскаў МУС «Честь», палкоўнік запасу. Пра яго сустрэчу з выхаванцамі дзіцячага аздараўленчага лагера «Бароўка» падрабязна распавяла газета  «Лепельскі край» Раённая газета называе яго «героем». Дзмітрый Паўлічэнка распавядаў дзецям  пра «ліхія 90-я», пра сваю службу ў спецназе, і пра тое, як падраздзяленні спецназу і міліцыі змагаліся супраць «неадэкватнага натоўпу» падчас пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.

Гэта словы старшыні Наваполацкага гарвыканкама Ігара Бурмістрава, які праводзіў чарговае пасяджэнне гарадской рады па прафілактыцы карупцыі. Рада існуе, пасяджэнні праводзяцца, а карупцыя так і не знішчана: удзельнікі пасяджэння канстатавалі наяўнасць карупцыйных з'яваў як у мінулым, 2023-м годзе, так і сёлета. Аднак газета «Новополоцк сегодня», распавёўшы пра імпрэзу ў гарвыканкаме, ніякім чынам не канкрэтызуе, колькі карупцыйных злачынстваў зафіксавана, каго суды прызналі вінаватымі, якія спагнанні і пакаранні панеслі гэтыя людзі.

Увосень 2023г. «Аршанская газета» пачала збіраць меркаванні гараджан пра тое, ці не хочуць яны, каб раённая «Дошка гонару» памяняла сваё месца знаходжанне. А заадно і дызайн. Аршанцам прапанавалі ацаніць праектныя выявы, на якіх раённая дошка гонару амаль што паўтарае абласную, усталяваную ў Віцебску на Плошчы Перамогі. Паводле падлікаў партала «Народныя Навіны Віцебска», гэтая канструкцыя абышлася гарадскому бюджэту Віцебска ў 67 тысяч даляраў па курсе 2020 года. Жыхары Оршы абурыліся, бо ў горадзе ёсць шмат праблем, на вырашэнне якіх бракуе фінансавання.