17.06.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, праваабаронцы, справа Вясны, спецвытворчасць Леанід Судаленка ў Еўрапарламенце. Фота з сацыяльных сетак У Гомельскім абласным судзе 17 чэрвеня завяршыўся завочны суд над былым палітвязням, юрыстам і праваабаронцам Леанідам Судаленкам. Новая крымінальная справа ў фармаце спецвытворчасці была ўзбуджаная ў лістападзе 2023 года. Леаніда абвінавачваюць па частках 1 і 2 арт. 361-4 ("садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці") Крымінальнага кодэкса.

17.06.2024 Тэгі: правы чалавека, заявы 31 траўня 2024 года Вярхоўны суд Бялграда вынес рашэнне аб экстрадыцыі беларускага рэжысёра і сузаснавальніка "Свабоднага аб'яднання спартсменаў SOS BY" Андрэя Гнёта з Сербіі ў Беларусь, дзе яму сур'ёзна пагражаюць катаванні ды іншыя формы жорсткага абыходжання. FIDH, яе партнёрская арганізацыя з Беларусі "Вясна", а таксама іншыя ніжэйпадпісаныя арганізацыі, выказваюць сваю глыбокую занепакоенасць у сувязі з гэтым рашэннем і настойліва заклікаюць сербскія ўлады спыніць экстрадыцыю Гнёта ў Беларусь у парушэнне абавязальніцтваў Сербіі ў галіне правоў чалавека.

17.06.2024 Тэгі: пераслед, рэпрэсіі, затрыманні  У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 15-17 чэрвеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

14.06.2024 Больш за тры з паловай гады ў Беларусі сілавікі бесперапынна ладзяць масавыя рэпрэсіі. Амаль штотыднёва ў краіне павялічваецца колькасць палітзняволеных, а праваабаронцы кожны дзень атрымліваюць інфармацыю пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі ўстановаў, а таксама пра пагаршэнне здароўя палітвязняў у зняволенні. "Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў.

14.06.2024 Тэгі: пераслед, затрыманні  У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 14 чэрвеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

14.06.2024 Тэгі: пераслед, затрыманні  У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 14 чэрвеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

14.06.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў Галіна Лагацкая. У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 14 чэрвеня пачынаецца суд над палітзняволенай пенсіянеркай Галінай Лагацкай. Яе вінавацяць у “арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле ў іх паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

14.06.2024 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, катаванні Былога палітзняволенага Міхаіла (імя зменена ў мэтах бяспекі) затрымалі восенню 2021 года па "справе Зельцэра" на працоўным месцы. Яму прызначылі 3 гады калоніі за "абразу прадстаўніка ўлады" і "распальванне сацыяльнай варожасці". Палітвязень адбываў тэрмін у віцебскай калоніі №3, у якой памёрлі палітвязні Вадзім Храсько і Мікалай Клімовіч. Па вызваленні ў пачатку 2024 года Міхаіл не стаў чакаць далейшага ціску і з’ехаў за мяжу.

13.06.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва 28 сакавіка асудзілі Дзмітрыя Пузікава паводле арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вольга Зарычнюк прызначыла Дзмітрыю шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Апеляцыйную скаргу Дзмітрыя не задаволілі, прысуд пакінулі без зменаў.

13.06.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, аналітыка, спецвытворчасць На працягу траўня праваабаронцы ПЦ "Вясна" адзначалі працяг масавых палітычных рэпрэсій па крымінальных справах. Паводле звестак "Вясны" у траўні былі асуджаныя не менш за 145 чалавек, з якіх 31 — жанчыны, 114 — мужчыны. Акрамя гэтага, за мінулы месяц асудзілі не менш за шэсць сем'яў. На момант публікацыі матэрыялу праваабаронцам вядомыя падрабязнасці 39 крымінальных спраў. "Вясна" традыцыйна распавядае асаблівасці крымінальнага пераследу ў мінулым месяцы.