07.05.2024 Тэгі: акцыі, палітвязні Праваабарончы цэнтр "Вясна" вызначыў 21 траўня Днём салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі. Сёлета будзе ўжо трэцяя гадавіна са дня смерці ў шклоўскай калоніі № 17 палітзняволенага актывіста Вітольда Ашурка. З таго часу ў месцах няволі памерлі яшчэ пяць палітвязняў: Мікалай Клімовіч, Алесь Пушкін, Вадзім Храсько, Ігар Леднік і Аляксандр Кулініч. Іх усіх аб’ядноўваў не толькі палітычны пераслед у адносінах да сябе, але і тое, што ім несвоечасова ці няякасна была аказана медыцынская дапамога ў зняволенні, а таксама праблемы са здароўем, нягледзячы на якія іх усё роўна ўзялі пад варту ці адправілі ў калоніі. Па стане на 6 траўня 2024 году праваабаронцам вядома не менш чым 254 палітвязня, якія знаходзяцца за кратамі ў асаблівай рызыцы. Для некаторых з іх кожны дзень у няволі — крытычны, ад якога залежаць іх здароўе і нават жыццё. Таксама многія палітвязні падчас і пасля зняволення маюць праблемы з псіхічным здароўем.

07.05.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Наталля Крук. Фота з сацыяльных сетак. У Мінскі гарадскім судзе сёмага траўня пачынаецца разгляд крымінальнай справы Наталлі Крук, якую затрымалі ў ліпені 2023 года па вяртанні ў Беларусь з Польшы. Яе абвінавачваюць у “арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўным ўдзеле ў іх” (ч. 1 арт. 342 КК) і “закліках да дзеянняў, накіраваных на нанясенне шкоды бяспецы Рэспублікі Беларусь” (ч. 3 арт.361 КК).

07.05.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Наталля Крук. Фота з сацыяльных сетак. У Мінскі гарадскім судзе сёмага траўня пачынаецца разгляд крымінальнай справы Наталлі Крук, якую затрымалі ў ліпені 2023 года па вяртанні ў Беларусь з Польшы. Яе абвінавачваюць у “арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўным ўдзеле ў іх” (ч. 1 арт. 342 КК) і “закліках да дзеянняў, накіраваных на нанясенне шкоды бяспецы Рэспублікі Беларусь” (ч. 3 арт.361 КК).

06.05.2024 Тэгі: правы чалавека, аналітыка На канец красавіка ў Беларусі налічвалася 1 386 палітзняволеных, з іх 166 жанчын. Акрамя таго, не менш за 1 760 палітзняволеных, з іх 394 жанчыны, ужо вызвалены з месцаў пазбаўлення волі ў сувязі з адбыццём пакарання, зменай меры стрымання, прызначэннем пакарання, не злучанага з пазбаўленнем волі, а таксама ў сувязі з амністыяй і памілаваннем. Такім чынам, сумарная колькасць палітвязняў і былых палітвязняў няўхільна расце, іх агульная лічба набліжаецца да 3 150 чалавек, сярод якіх больш за 550 жанчын.

06.05.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў Ягор Зенчанка. Фота: homeldays.org Суд Чыгуначнага раёна Гомеля 30 красавіка вынес прысуд вядомаму ў горадзе шоўмену і вядучаму фестываляў Ягору Зенчанку, абвінаваціўшы яго ў “арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзеле ў іх” (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Справу разглядала суддзя Аксана Шэвякова.

06.05.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, рэпрэсіі Стала вядома, што вынесены чарговы прысуд у межах "спецвытворчасці". 16 красавіка 2024 года ў судзе Партызанскага раёна Мінска завочна асудзілі адразу шасцярых чалавек. Прысуд агучыў суддзя Міхаіл Макарэвіч. 

02.05.2024 Тэгі: пераслед, затрыманні, крымінальная справа Алеся Бяляцкага, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 1-2 траўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

06.05.2024 Тэгі: палітвязні, салідарнасць, WeStandBYyou У межах кампаніі салідарнасці #Westandbyou палітзняволены Эдуард Бабарыка атрымаў новага сімвалічнага "хроснага". Цяпер ім з’яўляецца Ангус Робертсан з Шведскага Парламента.

06.05.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, зборныя матэрыялы Па крымінальных палітычных справах з 2020 года асудзілі ўжо каля пяці тысяч чалавек. Ужо тры з паловай гады штодня суды па ўсёй Беларусі канвеерам разглядаюць справы супраць нязгодных з палітыкай рэжыму Лукашэнкі. Некалькі судовых працэсаў праходзілі прама ў следчых ізалятарах. Справы супраць палітвязняў разглядалі ў гомельскім СІЗА, гродзенскай турме і СІЗА на Валадарскага ў Мінску. Апошняя праходзіла месяц таму. Часам палітвязняў судзяць у калоніях і турмах за "непадпарадкаванне адміністрацыі папраўчай установы". "Вясна" згадвае, каго з палітвязняў судзілі проста ў ізалятары і расказвае пра нагоды.

06.05.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Суд Рэчыцкага раёна У судзе Рэчыцкага раёна восьмага красавіка было выненесенае вызначэнне ў дачыненні да мясцовага жыхара Дзмітрыя Першына, абвінавачанага ў “паклёпе на Аляксандра Лукашэнку” (ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса) і ягонай “абразе” (ч.1 арт. 368 КК).