12.07.2024 Тэгі: акцыі, грамадства, палітвязні, рэпрэсіі, салідарнасць, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Леанід Судаленка 14 ліпеня 2021 года амаль адначасова былі затрыманыя практычна ўсе сябры Праваабарончага цэнтра "Вясна", якія на той час заставаліся ў Беларусі: былі допыты, ператрусы, нехта паспеў з'ехаць. За кратамі дагэтуль застаюцца Алесь БяляцкіВалянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч. Напярэдадні трэцяй гадавіны іх затрымання паказваем, як за гэты час людзі па ўсім свеце апранаюцца ў цішоткі з выявамі зняволеных праваабаронцаў, каб выказаць салідарнасць з імі.

12.07.2024 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, Amnesty International Асобы: Алесь БяляцкіАлесь Бяляцкі на судзе Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, старшыня праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі, асуджаны на 10 гадоў зняволення, знаходзіцца за кратамі з 14 ліпеня 2021 году.

11.07.2024 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 11 ліпеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

11.07.2024 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання У канцы красавіка СІЗА-1 на Валадарскага ў Мінску расфармавалі і закрылі. Ізалятар пераехаў у новы комплекс недалёка ад вёскі Калядзічы (у раёне вёскі Пашковічы) у Мінскім раёне. "Люстэрка" пагаварыла з адным з тых, хто пабываў у абодвух ізалятарах. Ён расказаў, як пераводзілі зняволеных, пра ўмовы ў камерах і стаўленне наглядчыкаў у новым СІЗА.

11.07.2024 Тэгі: палітвязні, гісторыі вязняў Год таму, у ноч з 10 на 11 ліпеня 2023 года, памёр 57-гадовы палітзняволены мастак Алесь Пушкін. Яго асудзілі ў закрытым рэжыме да пяці гадоў калоніі за карціны на выставе ў Гродне і перформанс ў Кіеве вясной 2021 года. У Алеся Пушкіна ў турме № 1 Гродна адкрылася прабадная язва і яму своечасова не была аказана медыцынская дапамога. Мастака ўжо ў непрытомным стане пад канвоем прывезлі ў бальніцу, але было позна — ён памёр на аперацыйным стале. Сёння, у гадавіну смерці Алеся Пушкіна, узгадваем падрабязнасці яго пераследу, а праваабаронца "Вясны" нагадвае пра збор сведчанняў пра ўмовы ўтрымання палітвязня, якія стануць у будучыні падставай для прыцягнення да адказнасці вінаватых у яго смерці. 

11.07.2024 Тэгі: праваабаронцы, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў Алег Арлоў. Фота з адкрытых крыніц. У Маскоўскім гарадскім судзе 11 ліпеня працягваецца разгляд апеляцыйнай скаргі вядомага расійскага праваабаронцы, сустаршыні цэнтра "Мемарыял" Алега Арлова. Скаргу разглядае суддзя Марыя Ларкіна.

10.07.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 9-10 ліпеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

10.07.2024 Тэгі: грамадства, заканадаўства, аналітыка, умовы ўтрымання, карткі У Беларусі 12 ліпеня набывае моц Закон "Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці". Змены закрануць у тым ліку Крымінальна-выканаўчы кодэкс (КВК) — асноўны дакумент аб правах і абавязках асуджаных. У некаторых выпадках улады на заканадаўчым узроўні хочуць замацаваць ужо існуючую практыку. Напрыклад, прымусіць "хімікаў" харчавацца ў ПУАТ за свой кошт або за кошт установы з наступным пакрыццём кошту. Пры гэтым цяпер на "хіміі" менавіта так і адбываецца. Акрамя гэтага, зараз для кантролю за людзьмі, што адбываюць тэрмін на "хіміі", улады могуць выкарыстоўваць спецыяльныя тэхнічныя сродкі — аўдыёвізуальныя, электронныя ды іншыя. Юрыст "Вясны" Павел Сапелка прааналізаваў новаўвядзенні ў КВК і распавёў, што зменіцца для асуджаных на "хіміі", што для іх будзе лічыцца "парушэннем умоў адбыцця тэрміну" і пра "прызнанне віны", якое цяпер стала законнай умовай для выпраўлення зняволення 

10.07.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Палітзняволеная Алеся Сяргеенка — жонка былога палітвязня Максіма Сяргеенка, які выйшаў на волю ў лютым 2024 года. У сям'і двое дзяцей, якім 3 і 16 гадоў. Палітзняволеную затрымалі 25 студзеня 2024 года падчас рэйду КДБ за прадуктовую дапамогу ад ініцыятывы INeedHelpBY. 

09.07.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, рэпрэсіі, спецвытворчасць У Брэсцкім абласным судзе завочна разглядзелі крымінальнай справы ў дачыненні да Яўгена Вільскага, Вадзіма Дзмітранка, Вольгі Карач, Анатоля Котава, Веранікі Цапкала. Працэс вёў суддзя Андрэй Лешчанка.