15.08.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў У судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы 15 жніўня вынеслі прысуд паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) тром мясцовым жыхарам — Аляксандру Тарасевічу, Дзмітрыю Блашчэніцу, а таксама былому палітвязню Пятру Зіневічу. Іх асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года. Суддзя Аксана Літвінчык прызначыла ўсім калонію — ад аднаго года і шэсць месяцаў да двух з паловай гады. Негледзячы на тое, што Зіневіча раней амніставалі са зняццем судзімасці, цяпер яму прызначылі на год зняволення болей, чым астатнім.  

15.08.2024 Тэгі: умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма Папраўчая калонія № 4, Гомель. Фота з пабліка belaruskayaturma Праваабарончая установа “Лекары за праўду і справядлівасць” у адпаведнасці са сваімі статутнымі мэтамі і задачамі праводзіць даследванне якасці і эфектыўнасці медыцынскіх і псіхалагічных паслуг жанчынам у пенітэнцыярных установах Беларусі па тэме жаночага здароўя ў зняволенні.

15.08.2024 Тэгі: скаргі, ААН, свабода мірных сходаў Сцяг Беларускага незалежнага прафсаюза на мітынгу. Фота з сацыяльных сетак. Камітэт па правах чалавека ААН 17 ліпеня 2024 года на сваёй чарговай сесіі прыняў рашэнне адносна 21-га паведамлення, прадстаўленага 13-ю грамадзянамі і грамадзянкамі Рэспублікі Беларусь на разгляд згодна з Факультатыўным пратаколам да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Скаргі былі падрыхтаваныя як самімі пацярпелымі, гэтак і іх прадстаўнікамі – беларускімі праваабаронцамі – яшчэ да таго, як дэнансацыя беларускай дзяржавай Факультатыўнага пратакола набыла моц 8 лютага 2024 года. Адно з рашэнняў прынята па паведамленні № 3826/2020, прадстаўленага праваабаронцам Алегам Мацкевічам ад імя грамадзяніна Рэспублікі Беларусь Аляксандра Абрамовіча.

14.08.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Ірына і Вольга Такарчук У Мінскім гарадскім судзе 14 жніўня вынеслі прысуд 63-гадовай палітзняволенай Ірыне Такарчук, якую затрымалі падчас масавага рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязняў. Маму блогеркі Вольгі Такарчук абвінавацілі паводле па ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Суддзя Таццяна Фалькоўская прызначыла ёй тры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, піша "Краіна для жыцця".

14.08.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 13-14 жніўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

13.08.2024 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, гісторыі вязняў Былога палітзняволенага з Мінску Міхаіла (імя зменена ў мэтах бяспекі) выпадкова затрымалі напачатку 2024 года, як незалежнага назіральніка за прэзідэнцкімі выбарамі 2025 года. Пазней у яго знайшлі здымкі з акцый пратэсту і асудзілі па "народным" артыкуле на некалькі гадоў "хатняй хіміі". Хлопец вырашыў не адбываць пакаранне і з’ехаў за мяжу.

13.08.2024 Тэгі: звароты, ААН, палітвязні, права на здароўе Павел Кучынскі Юрысты праваабарончага цэнтра “Вясна”, занепакоеныя станам здароўя палітзняволенага Паўла Кучынскага, падрыхтавалі і накіравалі зварот у Працоўную групу ААН па адвольных затрыманнях. Раней быў пададзены зварот Cпецдакладчыкам ААН. На падставе гэтага звароту Спецдакладчыкі напрыканцы траўня звярнуліся з лістом да беларускай дзяржавы па сітуацыі з пагаршэннем здароўя палітвязня, аднак адказу дагэтуль не атрымалі.

12.08.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, пенітэнцыярная сістэма У судзе Ленінскага раёна Магілёва 17 ліпеня вынеслі прысуд палітвязню Цімуру Рызапуру па крымінальнай справе за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі" (арт. 411 Крымінальнага кодэкса). Суддзя Наталля Панасенка прызначыла Цімуру яшчэ адзін год пазбаўлення волі ў дадатак да чатырох з паловай гадоў калоніі, піша "Берасцейская Вясна".

12.08.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Суд па гучнай справе за "падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі" распачаўся ў Мінскім гарадскім судзе 26 ліпеня ў закрытым рэжыме. Падрабязнасці справы агучваліся ў прапагандыскім фільме АНТ. Судзілі адразу пяць чалавек: 25-гадовага Валера Водзіна (завочна), Андрэя Грыгор'ева, 30-гадовую Вікторыю Волчак, 25-гадовую Ганну Савачкіну і яе маці Таццяну Русак. Іх абвінавачвалі у тым ліку ў "здрадзе дзяржаве" (ч. 1 арт. 356 КК) і "падрыхтоўцы да акту тэрарызму" (ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 289 КК). Працэс па справе скончыўся 9 жніўня. Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што 25-гадовага Валера Водзіна судзілі ў парадку спецвытворчасці і прызначылі 20 гадоў калоніі і буйны штраф у памеры 600 базавых велічыняў (24 000 рублёў). Пакаранні яшчэ чатыром фігурантам высвятляюцца. 

12.08.2024 Тэгі: грамадства, заявы, салідарнасць, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў За чатыры гады з пачатку выбарчай кампаніі 2020 года ў Беларусі не спыніліся рэпрэсіі, наадварот — сітуацыя крытычна пагоршылася. Свет не забыўся на масавыя парушэнні правоў чалавека і актыўна падтрымлівае дэмакратычную Беларусь: у чацвёртую гадавіну пратэстаў да салідарнасці далучыліся палітыкі, актывісты, журналісты, грамадскія і праваабарончыя арганізацыі. Сабралі некаторыя з міжнародных рэакцый з нагоды чацвёртай гадавіны пратэстаў у Беларусі.