19.06.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, рэпрэсіі 19 мая 2024 года ў Гродне вынеслі прысуд дзвюм дзяўчатам, якіх прызналі вінаватымі паводле арт. 370 (здзек з дзяржсімвалаў). Суд Ленінскага раёна прызначыў 23-гадовым Дар'і Заяц і Валерыі Драгун па годзе пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

19.06.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 19 чэрвеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

19.06.2024 Тэгі: палітвязні, салідарнасць, WeStandBYyou У межах кампаніі салідарнасці # WeStandBYyou Орас Цінкінен (Зялёны саюз, Эдускунта, Фінляндыя), Піна Піцэрна (Дэмакратычная партыя, Прагрэсіўны альянс сацыялістаў і дэмакратаў, Еўрапейскі парламент, Італія) і Сандра Бубендорфер-Ліхт (Свабодная дэмакратычная партыя, Бундэстаг Германіі) сталі "хроснымі" Алесі Лянцэвіч, Кацярыны Калыбенкі ды Анастасіі Лазарэнкі.

19.06.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў Алена Церашкова. Фота: Ул. Грыдзіна У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 19 чэрвеня пачынаецца разгляд крымінальнай справы двухразовай чэмпіёнкі Беларусі па тэквандо, пісьменніцы і хірургіні Алены Церашковай. Жанчыну абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў 2020 годзе (ч. 1 арт 342 КК).

19.06.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, праваабаронцы, справа Вясны, спецвытворчасць Асобы: Леанід СудаленкаЛеанид Судаленка пасля вызвалення. Гомельскі абласны суд 17 чэрвеня ў фармаце спецвытворчасці асудзіў былога палітвязня, юрыста і праваабаронцу Леаніда Судаленку на пяць гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму і штрафу ў памеры 650 базавых велічынь. Гэты завочны прысуд не стаў нечаканасцю для Леаніда, ён не збіраецца пакідаць яго без увагі і выкарыстаць усе магчымыя сродкі прававой абароны як нацыянальныя, так і міжнародныя. Праваабаронца распавядае пра свой завочны суд, спецвытворчаць і парушэнні правоў пад час працэсу, а таксама пра свае далейшыя планы.

18.06.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 18 чэрвеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

18.06.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Ленінскага раёна Магілёва 13 чэрвеня асудзілі асудзілі адразу пяць чалавек паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Наталля Панасенка.

18.06.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Маскоўскага раёна Мінска 28 траўня асудзілі Алега Лядзенку паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак або актыўны удзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Таццяна Матыль прызначыла Алегу два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

18.06.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Маскоўскага раёна Мінска 28 траўня асудзілі Алега Лядзенку паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак або актыўны удзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Таццяна Матыль прызначыла Алегу два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

17.06.2024 Тэгі: цэнзура, правы зняволеных У беларускіх месцах зняволення існуе праблема блакавання карэспандэнцыі палітвязням. Ім амаль не перадаюць лісты як ад сяброў, так і ад незнаёмцаў. Некаторыя палітычныя працяглы тэрмін не атрымліваюць лісты нават ад сваякоў. Камунікацыя з палітвязнямі стала вельмі ўрыўкавая. На сённяшні дзень вядома як мінімум пра шэсць палітвязняў, якія знаходзяцца ў стане “інкамунікада”, то бок, без усялякай сувязі з вонкавым светам.