31.07.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 31 ліпеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

30.07.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, смяротнае пакаранне Рыка Крыгер У Мінскім абласным судзе 24 чэрвеня 29-гадовага супрацоўніка "Нямецкага Чырвонага крыжа" Рыка Крыгера (Rico Krieger) асудзілі да смяротнага пакарання. У Беларусі яго абвінавацілі паводле шасці цяжкіх і асабліва цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса, сярод якіх — "акт тэрарызму" (ч. 3 арт. 289 КК). Грамадзянін Германіі не абскардзіў прысуд і ён набыў моц. 30 ліпеня стала вядома, што Рыка напісаў памілаванне на імя Аляксандра Лукашэнку. Апошні ў сваю чаргу сабраў нараду з гэтай нагоды з "людзьмі, непасрэдна датычныя да разгляду гэтай справы". Ужо ўвечары 30 ліпеня, як пішуць прапагандысты, Лукашэнка прыняў рашэнне памілаваць Крыгера.

30.07.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, смяротнае пакаранне Рыка Крыгер У Мінскім абласным судзе 24 чэрвеня 29-гадовага супрацоўніка "Нямецкага Чырвонага крыжа" Рыка Крыгера (Rico Krieger) асудзілі да смяротнага пакарання. У Беларусі яго абвінавацілі паводле шасці цяжкіх і асабліва цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса, сярод якіх — "акт тэрарызму" (ч. 3 арт. 289 КК). Грамадзянін Германіі не абскардзіў прысуд і ён набыў моц. 30 ліпеня стала вядома, што Рыка напісаў памілаванне на імя Аляксандра Лукашэнку. Апошні ў сваю чаргу сабраў нараду з гэтай нагоды з "людзьмі, непасрэдна датычныя да разгляду гэтай справы".

30.07.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 30 ліпеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

30.07.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, спецвытворчасць У Гродзенскім абласным судзе 29 ліпеня пачалі завочна судзіць журналіста і праваабаронцу Уладзіміра Хільмановіча. Яго абвінавачваюць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім) і ч. 1 і 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Але сутнасць абвінавачвання невядомая нават самому праваабаронцу. Уладзіміру пагражае да сямі гадоў зняволення завочна. Справу разглядае Ігар Собалеў. 30 ліпеня працэс працягваецца. 

29.07.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, рэпрэсіі, спецвытворчасць Віцебскі абласны суд завочна прысудзіў сем гадоў пазбаўлення волі ў калоніі актывісту з Наваполацку Андрэю Зуеву. Таксама ён мусіць выплаціць штраф у 8000 рублёў.

29.07.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 27-29 ліпеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

29.07.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў У судзе Камянецкага раёна па "справе карагодаў" 24 ліпеня асудзілі яшчэ двух чалавек: Крысціну Салаўёву і Геннадзя Клімашэвіча. Як піша "Берасцейская Вясна", паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса ім прызначылі адзін год калоніі агульнага рэжыму і паўтара года калоніі з адтэрміноўкай выканання пакарання праз тое, што на ўтрыманні ёсць дзіця, якому менш за тры гады, адпаведна. Прысуд вынесла Галіна Прыхожка. Менавіта такое пакаранне і прасіў прызначыць пракурор.

29.07.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, вайна ва Украіне У Магілёўскім абласным судзе 29 ліпеня пачалі судзіць 18-гадовага хлопца з Быхава Станіслава Шапеля. Яго абвінавачваюць у "здрадзе дзяржаве" (ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса) нібыта за "сувязі з СБУ". Падрабязнасці пераследу Станіслава паведамляліся ў прапагандысцкім фільме АНТ вясной гэтага года. Справу ў закрытым рэжыме разглядае суддзя Павел Клімаў. Хлопцу пагражае ад сямі да 15 гадоў калоніі. 

26.07.2024 Тэгі: адміністратыўны пераслед, рэпрэсіі, затрыманні Ужо чатыры гады запар праваабаронцы кожны дзень фіксуюць факты парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Людзей працягваюць масава затрымліваць за падпіскі на незалежныя СМІ, аватаркі з нацыянальнай сімволікай і адмову адчыняць дзверы для правядзення ператрусу. Праваабаронцы "Вясны" падлічылі агульную лічбу затрыманняў за другі квартал 2024 года.