Дзяўчыну затрымалі 30 чэрвеня. На яе склалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэння па ч. 2 арт. 19.11 (Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую ​​дзейнасць) КаАП Рэспублікі Беларусь.

Пра гэта ў Instagram паведаміў яе муж, Канстанцін Путронак. Паводле ягонага допісу, учора Ксенію выклікалі ў РАУС, каб узяць тлумачэнні па адміністрацыйнай справе, якая тычыцца распаўсюду экстрэмісцкіх матэрыялаў. Якіх менавіта, жанчыне не патлумачылі. З міліцыі Ксенія Глот дахаты не вярнулася. Няма ніякіх звестак, ці адбыўся сёння суд, і які далейшы лёс жыхаркі Полацку.

17 чэрвеня ў судзе Полацку і Полацкага раёну над Цінай Палынскай мусіў адбыцца працэс за яе допісы ў "Фэйсбуку". Як сфармулявалі абвінавачанне, жанчына не ведае, таму што суд не адбыўся. Матэрыялы справы было вырашана накіраваць на дапрацоўку ў міліцыю.

Вольгу Брыцікаву затрымалі 27 лютага на ўчастку для галасавання падчас рэферэндуму. Яе абвінавацілі ў тым, што яна фатаграфавала бюлетэнь. Суд прысудзіў ёй 15 сутак арышту. Аднак ужо праз некалькі дзён яе асудзілі паўторна – за надпісы «Не вайне» на куртцы, зробленыя на трох мовах: беларускай, рускай і англійскай. Піша “Народная Воля+”

Вядома прынамсі пра тры выпадкі, калі ранкам 14 траўня супрацоўнікі МУС шукалі ў жыхароў Віцебску «экстрэмісцкія матэрыялы». Праваабаронцы паведамляюць, што ператрусы праходзілі і ў менскіх валанцёраў, якія збіралі подпісы за вылучэнне Віктара Бабарыкі ў кандыдаты на ўдзел у мінулых прэзідэнцкіх выбарах.