Пра гэта ён даведаўся ад сваякоў, да якіх прыходзілі з роспытамі пра месца знаходжання актывіста. Таксама следчыя цікавіліся маёмасцю Дзмітрыя Карняенкі, аднак не знайшлі нічога, што можна было б апісаць. Прычым гэта не першы візіт з мэтай апісаць ягоную маёмасць: упершыню такое адбылося ў 2021 годзе, калі супраць Дзмітрыя Карняенкі распачалі справу з паводле артыкула 361-1 Крымінальнага Кодэкса.

19 ліпеня ў «экстрэмісцкім спісе МУС» з'явілася імя Нэлі Алфёравай, рамесніцы і мастачкі з Полацка. У спісе пазначана, што палачанку асудзілі за абразу прадстаўніка ўлады (артыкул 369 Крымінальнага Кодэкса). А таксама там пазначана, што да жанчыны «прыменены прымусовыя меры бяспекі і лячэння». Праваабаронцы высветляюць, з кім застаўся яе непоўналетні сын, які мае інваліднасць.

Мерапрыемства праходзіла ў межах фестываля «Славянскі базар у Віцебску». На здымку Сяргея Серабро з фотарэпартажа ў «Народных Навінах Віцебска» яскрава адлюстраваны падставы незадавальнення часткі віцяблян: ім не спадабалася, што шэсце ўдзельнікаў у адкрытых касцюмах праходзіла міма праваслаўных храмаў.

У Віцебскім абласным судзе 10 ліпеня разбіралі пазоў Міністэрства юстыцыі па ліквідацыі чарговага спартовага аб'яднання. Гэтым разам непажаданой аказалася ГА Беларуская федэрацыя спорту чанбара, зарэгістраванае ў верасні 2016 года ў Віцебску. Як тады пісала БЕЛТА, «цель деятельности федерации — объединение усилий его членов для совершенствования и дальнейшего развития спорта чанбара в Беларуси, его популяризация среди населения».

Пасля апошняй рэканструкцыі віцебскай Плошчы Перамогі, дзе ў 2008 годзе знішчылі ўсе зялёныя расліны, на забрукаванай тэрыторыі з'явіліся так званыя «сухія фантаны». Або «падземныя фантаны» - калі струмяні вады б'юць з фарсунак «пад зямлёй». Такія аб'екты – зусім не дзіва ў еўрапейскіх, да і некаторых беларускіх гарадах, і найбольш яны даспадобы децям у спякотныя дні. Аднак у Віцебску, па задумцы рэканструктараў, фантаны выконваюць «ідэалагічную функцыю» - 118 струменяў павінны нагадваць пра 118 апошніх жыхароў, якія сустрэлі вызваленне горада 26 чэрвеня 1944 года ( некалькі тысяч віцяблян за некалькі дзён да гэтага нацысты пад канвоем вывелі ў канцлагеры). Дык ці не блюзнерства – купацца ў «мемарыяльным» фантане?