13.06.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, пераслед, затрыманні  У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 12-13 чэрвеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

13.06.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, адміністратыўны пераслед, праваабаронцы, умовы ўтрымання 23-гадовага Аляксандра Свірыдзенку затрымлівалі тройчы з 2021 года, апошні раз — у межах крымінальнай справы па "народным" артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса, за ўдзел у акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе. Яго асудзілі да двух з паловай гадоў "хатняй хіміі" і выпусцілі пасля суда з СІЗА, дзе ён правёў тры месяцы. Пакуль хлопец быў пад вартай, яго адлічылі з трэцяга курса гістарычнага факультэта БДУ. У пачатку 2024 года хлопец быў вымушаны пакінуць Беларусь праз рызыку паўторнага пераследу. Аляксандр распавёў "Вясне" пра няякасную медычную дапамогу ў зняволенні, абмежаванні на "хатняй хіміі", арышт за "парушэнне рэжыму" ды пра ўмовы ўтрымання ў ІЧУ на Акрэсціна.

13.06.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, заявы Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі

13.06.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Руслан Кручынін. Фота з сацыяльных сетак. У  Гомельскім абласным судзе 13 чэрвеня пачаўся разгляд крымінальнай справы, якая была ўзбуджана супраць жыхара абласнога цэнтра Руслана Кручыніна. Справу разглядае суддзя Алеся Осіпава.

13.06.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў Яўген Сізоў. Фота з сацыяльных сетак. У судзе Жлобінскага раёна 13 чэрвеня судзяць былога рабочага БМЗ Яўгена Сізова, якога абвінавачваюць у “арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле ў іх” паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

12.06.2024 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед, грамадства Па ўсёй Беларусі штодзённа працягваюцца жорсткія затрыманні беларусаў, большасць з якіх адпраўляюць за краты паводле адміністрацыйных пратаколаў. У траўні праваабаронцы "Вясны" зафіксавалі не менш за 361 факт адміністрацыйнага пераследу па палітычных матывахСуды прызначылі не менш за 46 адміністрацыйных арыштаў і 45 штрафаў. "Вясна" склала штомесячны спіс самых дзіўных і недарэчных прычын, па якіх беларусаў судзілі ў траўні.   

12.06.2024 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, катаванні На сённяшні дзень у следчай турме №8 у Жодзіна ўтрымліваецца як мінімум 19 палітзняволеных: Сяргей Ціханоўскі, Дзяніс Івашын, Ігар Аліневіч і іншыя. Правааброцы не валодаюць поўнай інфармацыяй пра ўсіх палітвязняў, якія ўтрымліваліся ў жодзінскай турме. Але можна без перабольшання сказаць, што агулам праз яе прайшлі сотні палітвязняў. Там змяшчаюцца як тыя вязні, хто знаходзіцца пад следствам, так і тыя, каго перавялі на турэмны рэжым.

12.06.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, праваабаронцы, справа Вясны, спецвытворчасць Леанід Судаленка ў Еўрапарламенце. Фота з сацыяльных сетак У Гомельскім абласным судзе 12 чэрвеня пачынаецца завочны суд над былым палітвязням, юрыстам і праваабаронцам Леанідам Судаленкам. Новая крымінальная справа ў фармаце спецвытворчасці была ўзбуджаная ў лістападзе 2023 года. Леаніда абвінавачваюць па частках 1 і 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса.

11.06.2024 Тэгі: палітвязні, салідарнасць, адвакатура, рэпартаж У Вільні, насупраць будынка Беларускай амбасады,11 чэрвеня прайшла акцыя салідарнасці з палітзняволеным беларускім адвакатам Максімам Знакам. Мерапрыемства было арганізаванае Саветам адвакатаў Літвы і падтрыманае беларускімі адвакатамі і актывістамі, каб заявіць ва ўвесь голас аб беззаконні ў дачыненні да зняволенага за сваю прафесійную дзейнасць беларускага калегі, ад якога амаль 16 месяцаў няма ніякіх звестак.

11.06.2024 Тэгі: суды, грамадства, палітвязні, рэпрэсіі У судзе Горацкага раёна 25 сакавіка вынеслі прысуд палітзняволенаму Дзянісу Дзікуну. Яго абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Суддзя Наталля Фамічова прызначыла яму яшчэ два гады зняволення ў дадатак да 23 гадоў пазбаўлення волі, піша "Гомельская Вясна". Палітвязень абскардзіў рашэнне суда і цяпер чакае апеляцыю.