28.06.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Хоцімскага раёна 20 чэрвеня разгледжаная крымінальная справа мясцовага жыхара Андрэя Каралёва. Яго абвінавацілі ў “паклёпе на Аляксандра Лукашэнку" паводле ч. 1 арт. 367 КК. Справу разглядала суддзя Алеся Парфёненка.

26.06.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, пераслед, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 25 - 26 чэрвеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

28.06.2024 Тэгі: праваабаронцы, салідарнасць Віцебскі праваабаронца Леанід Свецік. Фота: spring96.org У Варшаве 28 чэрвеня на 60-годзе жыцця раптоўна пайшоў з жыцця праваабаронца з Віцебска, які шмат гадоў кіраваў Віцебскім аддзяленнем Праваабарончага цэнтра “Вясна”, сябра БАЖ Леанід Свецік.

28.06.2024 Тэгі: адміністратыўны пераслед, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма, рэпрэсіі, гісторыі вязняў Кожны дзень цягам апошніх чатырох гадоў праваабаронцы фіксуюць факты масавых рэпрэсій у Беларусі. Сітуацыя зправамі чалавека ў краіне застаецца крытычнай. Са жніўня 2020 года кожны затрыманы сутыкаецца з катаваннямі або жорсткім абыходжаннем. Па ўсёй краіне штодзень затрымліваюць дзясяткі людзей, пры гэтым некаторых збіваюць і катуюць, іх утрымліваюць у нечалавечых умовах, а камеры ў ізалятарах перапоўненыя. "Вясна" паразмаўляла з трыма былымі зняволенымі з Мінска, Віцебска і Гомеля пра тое, у якіх умовах утрымліваюць палітычных, пра медыцынскую дапамогу ў ізалятарах, пра стаўленне да замежных грамадзян, якія чакаюць дэпартацыі і пра тое, як людзей паўторна затрымліваюць пасля першага арышту. Иллюстрационное фото spring96.org

28.06.2024 Тэгі: грамадства, заканадаўства, ЛГБТК, падкаст У новым выпуску падкаста "Вясна прыйдзе" два героя (прадстаўніка ЛГБТК+ супольнасці) Уладзь і Яўген адказваюць на Пастанову Міністэрства культуры N24, якая ўносіць змены у інструкцыю "Аб эратычнай прадукцыі". Змены закранаюць вызначэнне парнаграфіі: у яго дададзена канцэпцыя "нетрадыцыйных палавых адносін". Сярод іх — праявы ЛГБТК+ стасункаў (гомасэксуальнасць, паліаморыя), якія стаяць праз коску з заафіліяй, некрафіліяй і педафіліяй…

28.06.2024 Тэгі: ААН, праваабаронцы, катаванні Камітэта ААН супраць катаванняў падрыхтаваў штогадовы даклад, у якім будуць прадстаўлены вынікі канфідэнцыйнага расследавання па Беларусі. Пра гэта паведамляецца на сайце арганізацыі. Адным з ініцыятарам гэтага расследавання выступіў Праваабарончы цэнтр "Вясна" ў верасні 2020-года. 

28.06.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, правы працоўных Вольга Брыцікава Віцебскі абласны суд 8 красавіка ў закрытым рэжыме асудзіў былую старшыню незалежнага прафсаюза "Нафтан" з Наваполацку, палітзняволеную Вольгу Брыцікаву. Актывістку абвінавацілі ў распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса.

28.06.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, ціск, рэпрэсіі Гомельскі абласны суд 20 траўня 2024 году агучаны прысуд цэлай сям'і. Васіль Прохараў асуджаны да 11 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі. Ягоная жонка Ларыса і сын Павел атрымалі па восем гадоў зняволеньня. Яшчэ аднаму фігуранту справы, настаўніку беларускай мовы Руслану Прахарэнку, прысудзілі 10 гадоў калёніі. Пра лёс пятага фігуранта справы, Фёдара Аксёненка, нічога не вядома.

28.06.2024 Тэгі: пераслед, правы дзіцяці, псіхалагічная дапамога Тэма парушэнняў правоў беларускіх і ўкраінскіх дзяцей на тэррыторыі Беларусі разглядалася 27 чэрвеня ў Інфармацыйным цэнтры Сейма Літоўскай Рэспублікі. Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўніца Беларускага Хельсінскага камітэта Кацярына Дзейкала, эксперт-аналітык Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Арцём Брухан і прадстаўніца ўстановы “Дактары за праўду і справядлівасць”, псіхалагіня Вольга Вялічка. З вітальным словам перад праваабаронцамі, экспертамі і журналістамі выступіла дэпутатка літоўскага Сейма, сябра камітэта па нацыянальнай бяспецы і абароне Давіле Шакілене.

27.06.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Суд Ленінскага раёна Магілёва. Фота: sputnik.by У судзе Ленінскага раёна Магілёва 17 чэрвеня вынесены прысуд жыхару Маладзечна Антону Пугачу. Мужчыну абвінавацілі ў “абразе Аляксандра Лукашэнкі” паводле ч.1 арт. 368 КК РБ і "абразе прадстаўніка ўлады" (арт. 369 КК).