03.05.2024 На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1385 палітвязняў, а колькасць іх павялічваецца амаль штотыднёва. Пры гэтым кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (на "хімію"), ці пачатку адбыцця тэрміну на "хатняй хіміі". Па данных "Вясны", у красавіку на волю выйшлі мінімум 47 чалавек, якія цалкам адбылі свае тэрміны. Яшчэ чатыры чалавекі былі асуджаныя да "хатняй хіміі" і вызваленыя з СІЗА. За што палітвязні адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі — распавядае "Вясна" ў штомесячным дайджэсце. 

03.05.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, заявы Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі

03.05.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" трэцяга траўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

03.05.2024 Тэгі: палітвязні, свабода слова, салідарнасць  У Сусветны дзень свабоды прэсы трэцяга траўня беларускія журналісты разам з калегамі з Літвы правялі ў у Вільні акцыю салідарнасці, каб нагадаць пра зняволеных калег у Беларусі і распавесці аб праблемах журналістаў ва ўсім свеце.

03.05.2024 Тэгі: палітвязні, ціск, пенітэнцыярная сістэма Крымінальны кодэкс Беларусі дае асуджаным шырокія магчымасці вызваліцца раней за тэрмін. Гэта і замена неадбытай часткі пакарання больш мяккім, і ўмоўна-датэрміновае вызваленне (УДВ), і амністыя, і нават памілаванне. Але фактычна гэтага ўсяго пазбаўлены палітзняволеныя. Адміністрацыі папраўчых установаў імкнуцца зрабіць "злоснымі парушальнікамі рэжыму" амаль усіх палітвязняў, каб у тым ліку пазбавіць іх магчымасці на датэрміновае вызваленне. А прашэнне аб памілаванне ў месцах няволі даўно стала элементам ціску на асуджаных па палітычных матывах. Разбіраемся з былымі палітвязнямі і праваабаронцамі, чаму для палітвязняў ніводная з опцый вызваліцца раней за тэрмін не працуе і як наладжана гэтая рэпрэсіўная схема ў пенітэнцыярнай сістэме.

03.05.2024 Тэгі: грамадства, палітвязні, ціск, правы чалавека, умовы ўтрымання, рэпрэсіі, зборныя матэрыялы "Вясна" ўзгадвае ахвяраў палітычных рэпрэсій, якія памерлі за кратамі ці праз наступствы ціску і ўмоваў утрымання ў ізалятарах, а таксама праз перавышэнне паўнамоцтваў і ціск з боку сілавікоў. На жаль, гэты матэрыял увесь час абнаўляецца. Шэсць беларусаў памерлі за кратамі, яшчэ мінімум пра тры смерці людзей на волі праз ціск ці наступствы нечалавечых умоваў у ізалятарах. Акрамя гэтага, у выніку ўжывання ўладамі сілы ў адказ на мірныя сходы ў перыяд пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года загінулі як мінімум тры чалавекі. 

03.05.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, ціск У Мінскім гарадскім судзе 22 красавіка агучылі прысуд палітзняволенаму Андрэю Лапаціну — чатыры гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Суддзя Святлана Чарапанава прызнала яго вінаватым у "фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці" паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса.

02.05.2024 Тэгі: палітвязні, ціск, аналітыка, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма Больш за тры з паловай гады ў Беларусі сілавікі бесперапынна ладзяць масавыя рэпрэсіі. Амаль штотыднёва ў краіне павялічваецца колькасць палітзняволеных, а праваабаронцы кожны дзень атрымліваюць інфармацыю пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі ўстановаў, а таксама пра пагаршэнне здароўя палітвязняў у зняволенні. "Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў.

02.05.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, дыфамацыя, экстрэмізм Яўген Пеляхаты. У закрытым судовым пасяджэнні Брэсцкі абласны суд 2 траўня разглядае крымінальную справу палітзняволенага Яўгена Пеляхатага, якога абвінавачваюць па шэрагу дыфамацыйных і пратэсных артыкулаў. Справу прызначаная разглядаць суддзя Кацярына Груда.

02.05.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм Уладзімір Балабановіч. У Мінскім гарадскім судзе другога траўня пачаўся разгляд крымінальнай справы бізнесоўца Уладзіміра Балабановіча. Яго абвінавачваюць у распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы (ч. 1 арт. 130 КК РБ),  а таксама ў закліках да мер абмежавальнага характару, скіраванымі на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы краіны (ч. 3 арт. 361 КК РБ).