З 18 лістапада мінулага года жыхар Віцебска адбывае тэрмін у папраўчай калоніі № 9. З таго часу адміністрацыя карнай ўстановы ўвесь час “ціснула” на палітзняволенага. Яго неаднаразова змяшчала ў ШІЗА, а нядаўна супраць яго ўзбудзіла крымінальную справу па ч. 1 арт. 411 (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі). У хуткім часе над ім адбудзецца чарговае судзілішча.

Гаворка ідзе пра палітвязня Яраслава Казакевіча, які яшчэ ў мінулым годзе зняў на відэа перасоўванне расейскай вайсковай тэхнікі праз Аршанскі чыгуначны вузел.

На сайце МУС у мінулую пятніцу з“явілася папаўненне «Пераліку грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці». Да «экстрэмісцкага спісу» дадлі адразу 66 асобаў, сярод іх – добра вядомы ў Віцебску Уладзімір Булаўскі, асуджаны паводле артыкула 342-2 Крымінальнага Кодэкса (Неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).

25 мая на рэсурсе «Зручны горад» была размешчана петыцыя №5619, у якой 55 падпісантаў звярнуліся ў пракуратура Віцебскай вобласці і Дэпартамент выканання пакаранняў МУС прадаставіць грамадскасці інфармацыю пра стан здароўя і месцазнаходжанне вязня Наваполацкай папраўчай калоніі №1 Віктара Бабарыка. Аднак і пракуратура, і Упраўленне ДВП па Віцебскай вобласці па фармальных прычынах ухіліліся адказаць, дзе знаходзіцца палітвязень і што з ім.

Паводле інфармацыі, атрыманай з праўладных тэлеграм-каналаў, доўгі час 40-гадовы мужчына ў сацыяльных сетках «агітаваў людзей выходзіць на барыкады, пускаць цягнікі пад адхоны, і ладзіць фізічныя расправы над сілавікамі». Палітвязень, з 20 студзеня 2023 года, знаходзіцца ў Віцебскім абласным следчым ізалятары.