Зараз палітвязень,  сузаснавальнік партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» пісьменнік і журналіст  Павел Севярынец знаходзіцца ў Шклоўскай калоніі. Але 21 чэрвеня мае адбыцца суд па замене рэжыму ўтрымання і пераводзе ў іншую папрўчую ўстанову.

У Наваполацкай калоніі №1 адбывае тэрмін палітзняволены Андрэй Аляксандраў -- журналіст і медыяменеджар , асуджаны да 14-ці гадоў пазбаўлення волі адразу па чатырох артыкулах Крымінальнага Кодэксу. 6 кастрычніка 2022 г. яго прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 342 (Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і падрыхтоўка альбо навучанне такой дзейнасці); ч. 1 арт. 356 (Здрада дзяржаве); ч. 1 арт. 361-1 (Удзел у экстрэмісцкім фарміраванні); ч. 2 арт. 243 (Ухіленне ад выплаты падаткаў і збораў).

Ад Віктара Бабарыкі, як і ад шэрагу іншых палітвязняў, даўно нічога не чуваць - да яго не пускаюць блізкіх і сваякоў, ад яго не даходзяць лісты. Больш за 50 дзён невядома нават тое, дзе ён. На суд над сынам яго не даставілі, хаця той падаваў хадайніцтва аб выкліку бацькі ў якасці сведкі, а дзяржаўныя СМІ пісалі, што Віктара нават зацвердзілі ў спісе сведкаў.

Жонку віцебскага відэааператра-фрылансера вінавацяць за стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або за ўдзел у ім. Што стала падставай для абвінавачання, пакуль не вядома. У траўні мінулага году ў Таццяны Пыцько і Вячаслава Лазарава нарадзілася дачка Ева. Пасля таго, як 6 чэрвеня маці затрымалі, яна знаходзіцца ў дзіцячым шпіталі пад наглядам лекараў, бо  бацька дзяўчынкі таксама ў СІЗА.

Агенцыя размясціла артыкул пра пакаранне віцебскага музыкі і арт-менеджэра, нядаўна асуджанага да двух гадоў пазбаўлення волі. Прозвішча і імя ў тэксце не ўказваецца, але з фактуры відавочна, што вядзецца пра Уладзіміра Булаўскага, пакаранага паводле арт. 342-2 Крымінальнага Кодэксу (Неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).