Аўторак, 27 Чэрвень 2023

Супраць палітвязня Алега Яфрэменкі ўлады ўзбудзілі трэцюю крымінальную справу

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

З 18 лістапада мінулага года жыхар Віцебска адбывае тэрмін у папраўчай калоніі № 9. З таго часу адміністрацыя карнай ўстановы ўвесь час “ціснула” на палітзняволенага. Яго неаднаразова змяшчала ў ШІЗА, а нядаўна супраць яго ўзбудзіла крымінальную справу па ч. 1 арт. 411 (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі). У хуткім часе над ім адбудзецца чарговае судзілішча.

Жыхар Віцебска Алег Яфрэменка быў абвінавачаны па артыкуле аб гвалце да супрацоўніка МУС (арт. 364 Крымінальнага кодэксу). Згодна прысуду, ён падчас вулічнага шэсця 13 верасня 2020 года ў горадзе Віцебску зрабіў падсечку міліцыянту — той упаў і падрапаў далоні.

Суддзя суду Першамайскага раёна Віцебску Наталля Карабліна 9 снежня 2020  асудзіла яго да пазбаўлення волі тэрмінам на чатыры з паловай гады з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму.

15 жніўня 2022 года ў судзе Ленінскага раёна Магілёва быў вынесены чарговы прысуд мужчыне,  паводле ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вікторыя Палякова дадала палітвязню да першага тэрміну, яшчэ адзін год зняволення.

Падтрымайце Алега тэлеграмамі, лістамі і паштоўкамі: ПК № 9, 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16, Алег Віктаравіч Яфрэменка.

Раман Пятроў