Экс-прэтэндэнт у прэзідэнты, былы старшыня праўлення Беплгазпрамбанка Віктар Бабарыка ўтрымліваецца ў памяшканні камернага тыпу папраўчай калоніі №1 (Наваполацк). Яго стан здароўя здавальняючы, аднаўляецца пасля атрыманых траўмаў.

Паводле ініцыятывы Шклоўскай калоніі №17, дзе палітвязень адбываў пакаранне, 23 чэрвеня палітзняволенаму змянілі рэжым утрымання. Па рашэнні Шклоўскага райсуду ён павінны адбыць наступныя тры гады ў турме. Перавесці Севярынца на новае месца зняволення мусілі цягам 10-ці дзён, але сваякі нічога не ведаюць пра ягоны лёс.

Міністэрства інфармацыі вынесла афіцыйнае папярэджанне ТАА «Наше ТВ», але ў чым сутнасць правапарушэння, у тэлеграм-канале ведамства не паведамляецца. ААТ «Наше ТВ» з“яўляецца заснавальнікам тэлепраграмы«РУ.ТВ». Да слова, некалькі гадоў таму відэааператарам на тэлеканале «Наше ТВ» працаваў Вячаслаў Лазараў – палітзняволены, якога затрымалі сёлета 9 лютага і вінавацяць паводле паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага Кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). На думку следчых, Лазараў супрацоўнічаў з «Белсатам» - замежным СМІ, абвешчаным у Беларусі экстрэмісцкім фарміраваннем.

Былога кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2020 г., сузаснавальніка і сустаршыню аб'яднання "Говори правду" прызналі вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»). Суд Маскоўскага раёна Мінска пакараў Дзмітрыева пазбаўленнем волі на паўтара гады ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Сёння, 28 чэрвеня, маладой жанчыне з Віцебску спаўняецца 26 гадоў. У гэты дзень Яна атрымала віншаванні з многіх гарадоў свету. А менавіта з Кішынёва, Рыгі, Навасібірску, Бруселя, Белграда, Варшавы, Мілана, Жэневы і інш. Вось што палітзняволенай напісалі суайчыннікі з Санкт-Пецярбургу.