Вядома толькі, што Статкевіч паўгода быў у адзіночнай камеры, а потым, па рашэнні  адміністрацыя глыбоцкай калоніі, палітык  трапіў у ШІЗА.

Віцебскага фрылансера-відэааператара ужо чатыры месяцы трымаюць у СІЗА-2, супраць яго высунута абвінавачанне паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса («спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці») за сувязь з недзяржаўным СМІ, прызнаным у Беларусі экстрэмісцкім фарміраваннем. У дзень затрымання, 9 лютага, сілавікі правялі ператрусы па месцы прапіскі Лазарава і ў кватэры ягонай жонкі, якая жыла асобна. У абодвух забралі аргтэхніку, але пакуль няма пэўных звестак пра тое, ці па адной крымінальнай справе з мужам затрыманая Таццяна Пыцько.

Арцёма, 1 чэрвеня, чацвёрты раз запар змясцілі ў штрафны ізалятар ВК-2 у Бабруйску. Да гэтага ён прабыў там 30 сутак, пасля чаго вярнуўся ў атрад. Перад апошнім памяшканнем у ШІЗА ад Латышава супрацоўнікі калоніі запатрабавалі прыбраць санвузел, тым самым паспрабаваўшы надаць яму "нізкі статус", аднак Латышаў адмовіўся. Гэта, верагодна, і прычынілася накіраванні ў штрафны ізалятар.

Чатыры члены Віцебскай абласной грамадскай назіральнай камісіі пры галоўным Упраўленні юстыцыі аблвыканкама наведала 1 чэрвеня наваполацкую папраўчую калонію № 1», у якой утрымліваецца больш за 100 палітвязняў. Пасля завяршэння праверкі калоніі старшыня камісіі Уладзімір Каташук выказаў агульную думку аб тым, што ва ўстанове створаны неабходныя ўмовы для ўтрымання асуджаных і іх выпраўлення, а таксама тое, што падчас кантролю ўдзельнікі не выявілі парушэнняў правоў і законных інтарэсаў асуджаных.

Зараз у чатырох папраўчых калоніях, размешчаных у межах Віцебскай вобласці, адбываюць крымінальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі 265 палітычных зняволеных. У Віцебскім абласным следчым ізалятары №2 знаходзяцца пад следствам ці ўжо асуджаныя крыху больш за 20 палітвязняў. Знаходзячыся ў зняволенні ў дачыненні да ўсіх "палітычных" раз по раз могуць прымяняцца дысцыплінарныя пакаранні ў выглядзе памяшкання на розныя тэрміны ў карцэр, штрафны ізалятар (ШІЗА) або ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ).