Сёння выйшаў з віцебскай калоніі №3 (Віцьба) вядомы  праваабаронца Леанід Судаленка. Адразу пасля вызвалення ён даў інтэрв’ю «Народнай Волі».

Кацярына Леў з Наваполацку асуджана па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі і штрафу. Прысуд выносіла суддзя Наваполацкага гарадскога сулу Сняжана Калінічэнка. Белруская праваабарончая супольнасць прызнала дзяўчыну палітычнай зняволенай 17 ліпеня. На два тыдні раней беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнем ураджэнца вёскі Ксты Канстанціна Ступнікава. Яму прысудзілі 2 гады пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Вырак агучыў суддзя Міхаіл Зубеня ў судзе Віцебскага раёну.

Роберт Тампала (Robert Tąpałа) асуджаны да трох гадоў калоніі па двух крымінальных артыкулах - па арт. 368 (абраза прэзідэнта) і 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады). Пра справу грамадзяніна Польшчы стала вядома чарговага абнаўлення спіса "асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".

Паводле допіса ў Фэйсбуку ягонай жонкі Яніны, палітзняволенага мінулай ноччу даставілі з гарадзенскай турмы ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы хуткай дапамогі, дзе ён сканаў «пры нявысветленых абставінах». З падрабязнасцяў пакуль вядома толькі тое, што ў бальніцу палітвязень трапіў ужо непрытомным, яму пачалі рабіць аперацыю, падчас якой у пацыента спынілася сэрца. Пра стан здароўя Алеся Пушкіна апошнім часам мала ведалі нават найбліжэйшыя сваякі: лістоў ад яго не было з красавіка. У тых апошніх допісах ён скардзіўся на боль у нырках і згадваў, што дужа хутка страціў каля 20 кг вагі.

З Глыбоцкай ПК -13, дзе ўтрымліваюць зняволенага апазіцыйнага палітыка, ужо 5 месяцаў няма аніякіх звестак. Пра адсутнасці лістоў ад мужа ўжо цягам 150-ці дзён у Фэйсбуку нагадала ягоная жонка, Марына Адамовіч. Жанчына вядзе сумны ўлік часу зняволення: 30 траўня, калі звестак ад Мікалая Статкевіча не было 110 дзён, яна нагадала сябрам у сацыяльных сетках, што палітвязень знаходзіцца ў зняволенні ўжо тры гады.