Міжнародная фэдэрацыя правоў чалавека (FIDH) выказвае занепакоенасьць з нагоды прысуду, вынесенага ў дачыненьні да 23-гадовага моладзевага актывіста Андрэя Гайдукова, які 1 ліпеня 2013 г. быў прысуджаны да 1,5 гадоў пазбаўленьня волі за спробу “усталяваньня супрацоўніцтва са спэцслужбамі замежнай дзяржавы” (артыкул 14, частка 1 і артыкул 356-1 Крымінальнага кодэксу Беларусі).

Асуджаны на паўтара года пазбаўленьня волі Андрэй Гайдукоў хацеў стаць агентам ЦРУ ЗША. Спробу ўстанавіць кантакт з амэрыканскай спэцслужбай ён распачаў у жніўні 2012 году, паведаміў першы намесьнік пракурора Віцебскай вобласьці Аляксандар Сідаровіч: “У жніўні 2012 году ў спэцслужбу паступіла апэратыўная інфармацыя пра тое, што грамадзянін Беларусі хоча ўстанавіць сувязь з адной з разьведслужбаў”.

Кандыдат у прэзыдэнты на выбарах у 2015 годзе павінен быць фізычна і маральна моцны і не ўваходзіць у ніводную дэмакратычную партыю ці грамадзкую арганізацыю, лічыць палізьняволены Павал Севярынец: “Каб нікому не было крыўдна, кандыдата ў прэзыдэнты бярэм такога, каб яго было ў лоб ня ўзяць. Гэта павінен быць моцны чалавек, які вытрымае лабавы ўдар - фізычнае зьбіцьцё і пагрозу сьмерці, бярэм яго з па-за нашых структураў”.

Асуджэньне Андрэя Гайдукова зьяўляецца неабгрунтаваным і палітычна матываваным. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве Беларускага Хэльсынскага камітэту і закрытага ўладамі праваабарончага цэнтру “Вясна”. Праваабаронцы зазначаюць, што асуджэньне Гайдукова “ў значнай ступені мела на мэце павышэньне ролі і значнасьці КДБ у дзяржаве непрымальнымі ў дэмакратычным грамадзтве мэтадамі, а пазбаўленьне волі было прымененае з парушэньнем права на справядлівы судовы разбор, іншых правоў і свабод, гарантаваных Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правох, працягласьць пазбаўленьня волі яўна непрапарцыянальная (неадэкватная) правапарушэньню, у якім асоба была прызнаная вінаватай”.

Абвінавачаньне Андрэю Гайдукову, які раней абвінавачваўся ў дзяржаўнай здрадзе, перакваліфікаванае, ворганы пракуратуры просяць прызначыць яму больш мяккае пакараньне, заявіў генэральны пракурор Беларусі Аляксандар Канюк у пятніцу журналістам у Менску: “Гайдукову перакваліфікаванае абвінавачаньне, я пакуль ня маю права назваць новы артыкул, але мы просім для яго 2 гады пазбаўленьня волі. Гэта іншы артыкул, яго доля будзе значна больш мяккай”, - сказаў А. Канюк.