Вязень ПК №3 (Віцьба)  Віцебскага раёну Леанід Судаленка распавёў пасля ад’езду з Беларусі, чаму прыняў такое рашэнне, як выглядала дыскрымінацыя асуджаных па палітычных артыкулах у зняволенні і чаму салідарнасць важная.

Трэцяга жніўня праваабаронцы апублікавалі сумесную заяву праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні палітзняволенымі яшчэ 14 чалавек, якія праходзяць па крымінальнай справе 342 (Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак або актыўны ўдзел у іх) ды іншых. Сярод іх і глыбачанка Святлана Лупач.

На больш жорсткіх умовах для жыхара Віцебску, асуджанага за ўдзел у перфомансах з «пахаваннем» Лукашэнкі, настойвала адміністрацыя калоніі №2. Судовы працэс адбыўся 26 ліпеня, суд прызнаў Арцёма Латышава вінаватым у сістэматычных парушэннях рэжыму ўтрымання.

Палітвязня журналіста і аднаго з лідэраў Саюза палякаў у Беларусі Анджэя Пачобута, па рашэнню кіраўніцтва ПК №1, змясцілі ў ШІЗА. І гэта ўжо другі раз пасля пераводу ў Наваполацкую калонію. Таксама да палітвязня не пускаюць адваката, а ў ШІЗА ён утрымліваецца без лекаў.

У судзе Горацкага раёна 25 ліпеня палітвязня ўжо другі раз асудзілі па ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Суддзя Алена Вараб’ёва прызначыла Алегу яшчэ адзін год зняволення. Раней палітвязню ўжо ўзмацнялі рэжым: у верасні 2021 года з калоніі, дзе ён адбываў тэрмін за падсечку міліцыянту, Алега перавялі на турэмны рэжым у Магілёў, а летась дадалі год калоніі за "непадпарадкаванне" адміністрацыі магілёўскай турмы.