18.07.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, пераслед, ціск У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 17-18 ліпеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

18.07.2024 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма, права на здароўе Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк мусіла выйсці на волю 21 траўня гэтага года. Але за два дні да вызвалення яе перавялі ў гомельскі СІЗА-3 у межах чарговай крымінальнай справы паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Нядаўна сваякі Паліны атрымалі афіцыйны адказ ад адміністрацыі жаночай калоніі № 24, у якім пазначана, што ў жанчыны дыягнаставалі "хранічны панкрэатыт сярэдняй цяжкасці". Пра гэта "Свабодзе" распавёў муж палітзняволенай Андрэй Шарэнда.

17.07.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, адміністратыўны пераслед, грамадства, затрыманні, валанцёры За апошнія тры з паловай месяцы Гарачая лінія "Вясны" @ViasnaSOS прыняла больш за трыста зваротаў. Яны — ад людзей ды іх сваякоў, а таксама сведак падзей, і тычацца тэмаў затрыманняў, арыштаў паводле палітычных матываў, просьбаў у юрыдычных кансультацыях паводле адміністрацыйных або крымінальных справаў, а таксама запытаў аб аказанні рознай дапамогі. "Вясна" распавядае пра тое, з якімі пытаннямі людзі звяртаюцца на "гарачую лінію" і якую дапамогу аказваюць валанцёры і валанцёркі.

17.07.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Мінскім гарадскім судзе 26 ліпеня распачнецца суд па гучнай справе за "падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі пад куратарствам Кіева". Падрабязнасці справы агучваліся ў прапагандыскім фільме АНТ "Забойная пасылка" смерці: хто і як хацеў здзейсніць тэракт у Дзень Перамогі". Па справе праходзяць адразу пяць чалавек: 24-гадовы Валер Водзін, Андрэй Грыгор'еў, 30-гадовая Вікторыя Волчак, 25-гадовая Ганна Савачкіна і яе маці Таццяна Русак. У віну ім ставяцца такія цяжкія артыкулы: "здрада дзяржаве" (ч. 1 арт. 356 КК), ч. 2 арт. 289 (акт тэрарызму), ч. 1 арт. 361-3 (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеянняў, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу), ч. 4 арт. 295 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў), ч. 3 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім), ч. 2 арт. 333-1 (незаконнае перамяшчэнне праз дзяржмяжу Беларусі боепрыпасаў, а таксама іншых відаў узбраення і ваеннай тэхнікі). Агулам шэсць артыкулаў. Працэс у закрытым рэжыме будзе весці Сяргей Хрыпач, вядомымі сваімі жорсткімі прысудамі па палітычных справах.

16.07.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, ціск, рэпрэсіі Больш за тры з паловай гады ў Беларусі сілавікі бесперапынна ладзяць масавыя рэпрэсіі. Амаль штотыднёва ў краіне павялічваецца колькасць палітзняволеных, а праваабаронцы кожны дзень атрымліваюць інфармацыю пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі ўстановаў, а таксама пра пагаршэнне здароўя палітвязняў у зняволенні. "Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў.

16.07.2024 Тэгі: міжнародная салідарнасць праваабаронцаў 14 ліпеня 2021 года Алесь Бяляцкі, заснавальнік і старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна", паважаны праваабаронца і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, Валянцін Стэфановіч, намеснік старшыні "Вясны" і віцэ-прэзідэнт FIDH, і юрыст, каардынатар кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзімір Лабковіч былі затрыманыя за назіранне за выбарамі.

16.07.2024 Тэгі: палітыка, салідарнасць, WeStandBYyou У межах кампаніі #WeStandBYyou Беат Флах (партыя "Грунліберале", Швейцарыя), Вольга Рыхтэрава ("Чэшская пірацкая партыя", Чэхія) і Майкл Тонгі ("Зялёныя", Швейцарыя) сталі "хроснымі" Арцёма Караткевіча, Кацярыны Бруханавай і Руслана Завадзіча.

16.07.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, правы чалавека У незалежнай нямецка-швейцарскай няўрадавай арганізацыі Libereco з'явілася новая праграма Legal Help (юрыдычная дапамога). Эксперты прапануюць юрыдычныя кансультацыі для пацярпелых праз палітычны пераслед у Беларусі. Акрамя аказання юрыдычнай падтрымкі, каманда займаецца інтэграцыяй у Германіі бежанцаў з Беларусі з 2021 года. Аказваючы падтрымку бежанцам і працуючы з мясцовымі ўладамі, каманда Legal Help абапіраецца на вопыт, назапашаны на сённяшні дзень пры разглядзе амаль 1 000 справаў.

16.07.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 16 ліпеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

16.07.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, рэпрэсіі 15 ліпеня 2024 году вынесены прысуд Яўгену Раманаву з Добруша. Яго асудзілі на паўтара года пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.