Супрацоўнік міліцыі здымае мірны сход грамадзян у Берасці. Фота: Радыё Свабода. Суд Ленінскага раёна Берасця працягвае караць ўдзельнікаў мірнага сходу грамадзян, які адбыўся 14 кастрычніка.  Па звестках праваабаронцаў, штрафы і арышты за ўдзел у акцыі пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага завода пад Берасцем атрымалі 12 чалавек.

Мікалай Балабан у Мінску 25 кастрычніка 2018 Пасля затрымання ў мінскім гатэлі кіеўскага мэнэджара па продажу рэкламы і юрыста Міколу Балабана адвезлі ў пастарунак, а пазней адпусцілі, паведамляе Радыё Свабода. На Форум мэдыямэнэджменту і ІТ у Менску ён прыйшоў каля 12-й гадзіны дня.

Украінскі кінарэжысёр Алег Сянцоў. Фота: svoboda.org Як паведамляюць naviny.by, украінскі рэжысёр Алег Сянцоў, асуджаны расійскім судом да 20 гадоў турмы па абвінавачванні ў тэрарызме, стаў лаўрэатам прэміі Сахарава, якую ўручае Еўрапарламент.

Украінскі кінарэжысёр Алег Сянцоў. Фота: svoboda.org Украінскі рэжысёр Алег Сянцоў, прысуджаны расійскім судом да 20 гадоў турмы па абвінавачванні ў тэрарызме, стаў лаўрэатам прэміі Сахарава, якую ўручае Еўрапарламент.

Праваабаронца Раман Кісляк. Фота: Брестская газета У судзе Ленінскага раёна Брэста 24 кастрычніка пачаўся разгляд адміністрацыйнай справы, заведзенай па ч. 1 арт. 23.34 КаАП у дачыненні да праваабаронцы Рамана Кісляка. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу 14 кастрычніка на плошчы Леніна абласнога цэнтра.

Алесь Дзянісаў. Фота: Беларускае Радыё Рацыя. Суд па адміністрацыйнай справе аб распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў супраць Алеся Дзянісава адбудзецца сёмага лістапада. Пра гэта гарадзенскі музыка паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook.

Будынак Гомельскага аблвыканкама. Фота: Радыё Свабода. Буда-Кашалёўскі раённы суд выклікае на разгляд адміністрацыйных пратаколаў двух журналістаў-фрылансераў з Гомеля: 25 кастрычніка – Андрэя Толчына, 26 кастрычніка – Кастуся Жукоўскага. Інфармацыю перадае Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Зміцер Паліенка. Фота 2016 года. Палітвязень Зміцер Паліенка раніцай 24 кастрычніка выйшаў на волю пасля адбыцця пакарання ў папраўчай калоніі №2 у Бабруйску. “Праз гадзіну Зміцер будзе на вакзале”, - паведаміла ў фэйсбуку ягоная сяброўка Марына Насенка.

Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава. Фота Радыё Свабода. Алеся Ляўчука і Мілану Харытонаву аштрафавалі ў судзе Камянецкага раёна агулам на 2 205 рублёў. Такое рашэнне вынесла суддзя Аксана Скель.

Фота з сайта voran.by На сайце "Воранаўскай газеты" у святочным стылі размещаны артыкул аб прыцягненні працаўнікоў розных прадпрыемстваў да ўборкі ўраджаю на палях саўгаса "Воранаўскі".