Фота з сайта www.allnews4.me Магілёўскі праваабарончы сайт mspring.online піша, што 2 кастрычніка магілёвец Аляксандр Кускоў накіраваў зварот у Следчы камітэт, у якім папрасіў узбудзіць крымінальную справу ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі за катаванні. Таксама ён звярнуўся па дапамогу да праваабаронцаў.

Юрыст ПЦ "Вясна" Павел Сапелка накіраваў зварот у Канстытуцыйны суд, у якім указаў на прабелы ў Крымінальна-працэсуальным кодэксе - палажэнні аб правах асобаў, якія накіравалі ў орган дазнання, начальніку следчага камітэта, следчаму або пракурору заяву або паведамленне аб злачынстве (заяўніка). У прыватнасці, праваабаронца падкрэслівае, што заяўнікі не пазначаныя ў ліку ўдзельнікаў крымінальнага працэсу (раздзел 2 КПК), іх правы ў КПК не замацаваныя.

Сябры і знаёмыя палітвязня Міхаіла Жамчужнага пакрысе сталі атрымліваць ад яго лісты і паштоўкі. Аднак далёка не ўся ягоная карэспандэнцыя пакідае сцены калоніі ў Горках, дзе ў памяшканні камернага тыпу зараз утрымліваецца палітвязень.

У Міжнародны дзень супраць смяротнага пакарання ў Мінску ў літоўскай амбасадзе адбыўся перформанс мастачкі Таццяны Тур. Акрамя гэтага была адкрыта выстава “Кожны мае права ведаць свае правы”, якую падрыхтавалі праваабаронцы “Вясны” Андрэй Палуда і Паліна Сцепаненка. Гэтым завяршыўся Тыдзень супраць смяротнага пакарання, які традыцыйна праходзіць у Беларусі з 5 па 10 кастрычніка. Перформанс распавядаў аб пакутах родных і блізкіх асуджаных да смяротнага пакарання.

Алесь Бяляцкі ў Беларускім доме ў Варшаве. Фота: radyjo.net/Беларуская служба Польскага радыё/Эдуард Жолуд Гэтымі днямі ў Беларусі праводзіцца тыдзень барацьбы са сьмяротным пакараньнем. Таксама на гэтым тыдні была заслухана справаздача Беларусі ў Камітэце па правах чалавека ААН у Жэнэве. Чаму беларуская дзяржава працягвае караць сьмерцю сваіх грамадзянаў? Якія вынікі «беларускіх дзён» у Камітэце па правах чалавека ААН?

Старшыня парламенцкай камісіі па міжнародных справах Валерый Варанецкі, намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч і кіраўнік парламенцкага камітэту Сойму Літвы па замежных справах Эмануэліс Зінгерыс. На паседжанні Камітэта па прававых пытаннях і правах чалавека Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы, якое адбылося 10 кастрычніка ў Страсбургу, разглядаўся шэраг бягучых пытанняў. Адна з тэм была прысвечаная Сусветнаму дню супраць смяротнага пакарання. У абмеркаванні праблемы са смяротным пакараннем у Беларусі выступілі старшыня камісіі па міжнародных справах Нацыянальнага сходу Валерый Варанецкі і намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч.

У панядзелак восьмага кастрычніка каля амбасады Беларусі ў Лондане праваабаронца "Вясны" Наталля Сацункевич правяла пікет за адмену смяротнага пакарання. Да акцыі таксама далучыліся каардынатары Amnesty International Бары Хэй і Айша Юнг. Наталля Сацункевіч патлумачыла, чаму вырашыла правесці пікет.

Берасцейскія актывісты. Фота з сацыяльных сетак Пракуратура Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці масава выклікае актывістаў для дачы тлумачэння пра абставіны, звязаных з парушэннем заканадаўства аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў.

Час ад часу на вуліцах ці на фатаздымках у сеціве можна пабачыць людзей, апранутых у майкі з яскравым і запамінальным надпісам “Скажы НЕ смяротнаму пакаранню!”, дызайн якіх быў распрацаваны Уладзімірам Цэслерам. Падчас Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі ПЦ “Вясна” вырашыў спытаць у розных людзей, у якіх сітуацыях яны апранаюць гэтыя майкі і чаму яны публічна выказваюцца супраць смяротнай кары. Актуальнае, складанае і балючае - праз мастацтва

Пікет у Гродна. Фота: tut.by Як вядома, у Жэневе на працы 124-й сесіі Камітэта па правах чалавека ААН афіцыйная дэлегацыя абмяркоўвае сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.