Плошча Леніна ў Берасці 21 кастрычніка 2018 года. Пасля шматлікіх затрыманняў, судоў і арыштаў, людзей, якія выйшлі на плошчу Леніна пакарміць галубоў, у гэтую нядзелю прыйшло болей, чым у мінулую. “Кармленне галубоў” – акцыі пратэсту жыхароў Берасцейшчыны супраць будаўніцтва ў рэгіёне заводу па вырабе акумулятарных батарэй.

Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава. Фота Радыё Свабода. Берасцейскія незалежныя журналісты Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава 16 кастрычніка былі аштрафаваныя суддзём суду Жабінкаўскага раёну Дзмітрыем Куроўскім на 1.715 рублёў.

Ленінскі РАУС Берасця. Некалькім актыўным удзельнікам акцый пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага завода пад Берасцем у пятніцу былі ўручаныя позвы ў Ленінскі РАЎС, альбо ў апорныя пункты гэтага раёна. Як пазначана: “ў якасці асоб, супраць якіх распачаты адміністрацыйны працэс”.

Адразу некалькі зваротаў прыйшло ў рэдакцыю people.onliner.by з Мінскага раёна.

У Брэсце міліцыянты ўручылі позвы незалежным журналістам Яўгену Скрабцу, Мілане Харытонавай і Алесю Ляўчуку.  Згодна з дакументамі, журналісты мусяць прыйсці ў нядзелю 21 кастрычніка ў аддзяленне міліцыі Ленінскага раёна для допыта ў якасці асобаў, у дачыненні да якіх вядзецца адміністрацыйны працэс.  Так, позву журналісту-фрылансеру Яўгену Скрабцу супрацоўнікі міліцыі ўручылі непасрэдна каля Ленінскага РАУС, куды той прыйшоў, каб сустрэць палітыка Міколу Статкевіча, які мусіў выйсці на волю пасля пяці сутак арышту. 

Аляксандр Кабанаў і Сяргей Пятрухін каля будынку Ленінскага суда. 16.10.2018. Фота ПЦ "Вясна" У Берасці 16 кастрычніка працягваюцца суды над удзельнікамі мітынгу супраць будаўніцтва акумулятарнага завода. Улады хваравіта адрэагавалі на нядзельны пратэст, калі на плошчу Леніна абласнога цэнтра выйшла каля 120 чалавек. У выніку 14 з іх былі затрыманыя. Пазней з РАУСа адпусцілі траіх непаўнагадовых.

Андрусь Шарэнда (фота euroradio.fm) Актывіста «Еўрапейскай Беларусі» затрымалі каля пад'езду яго дома, - піша charter97.org.

Непадалёк ад будынку Генеральнага штаба Рэспублікі Беларусь (Камуністычная, 1) 16 кастрычніка затрымалі актывістаў "Моладзі БНФ". Яны праводзілі пікет супраць дзедаўшчыны ў арміі ў межах новай грамадскай кампаніі "Білет на той свет".   Сярод затрыманых -  Дзяніс Мандзік і Ганна Смілевіч.

“Улады Беларусі мусяць пакласці канец любым формам пераследу, у тым ліку на судовым узроўні, супраць сп. Рамана Кісляка, а таксама прытрымлівацца абавязковых для Беларусі міжнародных стандартаў, у тым ліку адносна свабоды мірных сходаў”, — гаворыцца ў прэс-рэлізе Абсерваторыі па абароне праваабаронцаў, апублікаванай сёння на сайце Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека.

Вольга Чайчыц. Фота belsat.eu 16 кастрычніка падчас будаўнічых работ у Курапатах была затрымана журналістка-фрылансерка Вольга Чайчыц.