Амбасадарка Швецыі ў Беларусі Крысціна Юханесан разам з Андрэем Палудам, Алесем Бяляцкім і Валянцінам Стэфановічам пад час сустрэчы на офісе ПЦ “Вясна”. Сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, удзел беларускай праваабарончай супольнасці ў працы 124 сесіі Камітэта па правах чалавека ААН, а таксама перспектывы адмены смяротнага пакарання ў нашай краіне абмеркавалі 17 кастрычніка прадстаўнікі амбасады Швецыі ў Беларусі з праваабаронцамі “Вясны”.

Чарговая акцыя праціўнікаў завода АКБ у Берасці 14 астрычніка. Фота Рамана Кісляка Чарговая акцыя праціўнікаў завода АКБ, які будуецца пад Брэстам, завяршылася ў нядзелю шматлікімі затрыманнямі.  Пакуль праваабаронцы вывучаюць сітуацыю, колькі ўсяго чалавек насамрэч было затрымана і ў чым іх вінавацяць.

Пікет "Білет на той свет" у Мінску 16 кастрычніка. Фота: ПЦ "Вясна". Суд Цэнтральнага раёна Мінска 17 кастрычніка прыступіў да разгляду адміністрацыйных спраў актывістаў "Моладзі БНФ" Дзяніса Мандзіка і Ганны Смілевіч.

Светлагорскі завод беленай цэлюлозы. Фота "Радыё Свабода" Міністэрства прыродных рэсурсаў адказала на зварот жыхароў Светлагорску наконт шкодных выкідаў з заводу сульфатнай беленай цэлюлёзы. Як вынікае з дакументу, «смуродныя пахі» з прадпрыемства не прадугледжваліся праектам. Будзе новая экалагічная экспертыза, паведамляе "Радыё Свабода". 

Праваабаронца Алена Маслюкова. Фота: belapan.by 16 кастрычніка ў судзе Светлагорскага раёна адбылося папярэдняе паседжанне па скарзе праваабаронцы Алены Маслюковай на рашэнне мясцовага райвыканкаму, які забараніў правядзенне ў горадзе шостага кастрычніка мірнай акцыі супраць працы завода беленай цэлюлозы.

Алесь Бяляцкі ў зняволенні. Новая кніга Алеся Бяляцкага «Турэмныя сшыткі» (Менск, 2018, «Вясна») нагадвае трыптых «Страшны суд» Ераніма Босха — толькі выкананы мазаікай, і аўтар там не судзьдзя.  Рэфлексіі пасля прачытання Аляксандра Лукашука на "Радыё Свабода".

Нядаўні дваццацігадовы юбілей маёй праваабарончай дзейнасці навёў мяне на пэўныя думкі адносна становішча праваабарончага руху ў сучасным неспакойным свеце, пра сітуацыю ў нас у краіне ў гэтым сусветным кантэксце, а таксама пра тое, што нам у сувязі з гэтым можна (а можа і трэба) рабіць. Прапаную ўвазе некаторыя ўласныя развагі на гэтую тэму. Пра праваабарончы рух Беларусі

Непадалёк ад будынку Генеральнага штабу Рэспублікі Беларусь (Камуністычная, 1) 16 кастрычніка затрымалі актывістаў "Моладзі БНФ". Яны праводзілі пікет у межах грамадскай кампаніі "Білет на той свет".  

Вольга Чайчыц. Фота belsat.eu 16 кастрычніка падчас будаўнічых работ у Курапатах была затрымана журналістка-фрылансерка Вольга Чайчыц.

Мая Наумава. Фота: ПЦ "Вясна". Актывістка з Мінска Мая Наумава, якая атрымала за салідарнасць з прафсаюзам РЭП буйны штраф,  падала скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека. Жанчына лічыць, што беларускія ўлады парушылі яе права на мірны сход і выказванне меркавання, - паведамляе "Гомельская Вясна".