Сяргей Пятрухін у судзе 23 лістапада 23 лістапада ў судзе Ленінскага раёна Брэста працягнуўся разгляд адміністрацыйнай справы блогера Сяргея Пятрухіна. Ён абвінавачваўся ў парушэнні артыкула 24.6 КаАП (ухіленне ад яўкі ў орган, які вядзе адміністрацыйны альбо крымінальны працэс).

Да спецыяліста рэкламнага аддзелу тэлеканалу «Белсат» Алеся Марчанкі тэлефануюць і прыходзяць дахаты людзі ў цывільным. Яны прадстаўляюцца супрацоўнікамі КДБ і хочуць «паразмаўляць», паведамляе сайт тэлеканалу. Але не хочуць рабіць гэта афіцыйна.  Увечары 22 лістапада Алесь Марчанка распавёў, што яго настойліва шукаюць людзі, якія прадстаўляюцца супрацоўнікамі КДБ.

Мітынг у Свіслачы 27 кастрычніка. Фота: "Гарадзенская Вясна". Гарадзенскаму праваабаронцу Віктару Сазонаву пазванілі з Свіслацкага раённага суда і паведамілі, што адміністрацыйны працэс над ім пачнецца ў пятніцу, 23-га лістапада ў 14.15.  Справу па арт 23. 34 КаАП (удзел у неснкцыянаваным масавым мерапрыемстве) будзе разглядаць суддзя Аляксандр Шылін.

Віталь Казак у судзе. Фота: "Берасцейская Вясна". Брэсцкі абласны суд 22 лістапада  пакінуў 7 скаргаў грамадзкіх актывістаў, якія былі затрыманыя 14 кастрычніка (Сліж, Казлоўскі, Зубік, Пятрухін, Казак, Вялаў і Фамінскі), без задавальнення, а рашэнні суда першай інстанцыі без зменаў. З гэтага дня пакаранні набылі законную моц і падлягаюць спагнанню. Аб гэтым паведамляе "Берасцейская Вясна".

Перфоманс Мікалая Саляніка. Фота: "Гарадзенская Вясна". У судзе Ленінскага раёну Гародні 22 лістапада  павінен быў прайсці разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненні да старшыні Гарадзенскай абласной арганізацыі АГП Мікалая Саляніка.

Палітычны аглядальнік і медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі. Фота Радыё Свабода. Крымінальная справа за несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі супраць журналіста Паўлюка Быкоўскага перакваліфікавана ў адміністрацыйную. Пра гэта сам Быкоўскі паведаміў БАЖ.

Зінаіда Міхнюк, архіўнае фота Генадзя Фядыніча на пасадзе старшыні незалежнага беларускага прафсаюзу работнікаў Радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) замяніла Зінаіда Міхнюк, паведамляе Радыё Свабода. Адпаведнае рашэнне прынялі 22 лістапада на пашыраным пасяджэнні рады РЭП.

Фота: TUT.BY Cуд Маладзечанскага раёна 22 лістапада вынес прысуд па рэзананснай справе "мядзельскіх следчых і судмедэксперта" за ўжыванне гвалту ў праваахоўнай дзейнасці і ўтойванне злачынства, паведамляе TUT.BY.

Алесь Абрамовіч. Фота licviny.info 22 лістапада ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска адбылося судовае паседжанне па справе актывіста Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада" Алеся Абрамовіча. Яго вінавацілі ва ўдзеле ў акцыі "Ланцуг памяці", прысьвечанай памяці расстраляных дзеячоў культуры і навукі, якая прашла ў Мінску 29 кастрычніка каля будынку КДБ.

Мілана Харытонава, фотакарэспандэнт Суддзя Маскоўскага раёна Брэста Раіса Лабачэўская 14 лістапада пакарала журналістку-фрылансера Мілану Харытонаву штрафам у памеры 25 базавых велічыняў (612,5 руб.). Журналістка даведалася пра гэта праз тыдзень, піша baj.by.