Віцебскія газеты не паведамілі жыхарам Віцебска і Віцебскай вобласці аб ваенным мецяжы ў Расіі
На 13.00 віцебскія дзяржаўныя інфармацыйныя рэсурсы захоўвалі маўчанне аб тым, што ў Саюзнай дзяржаве Беларусі і Расіі фактычна пачалася грамадзянская вайна. З улікам празрыстых межаў паміж краінамі ўзнікае пагроза бяспецы для грамадзян нашай краіны. Паколькі Віцебская вобласць мяжуе з РФ, бесшабашнасць і безадказнасць віцебскіх службовых асоб і журналістаў можа дорага абысціся жыхарам рэгіёну.
“Магчыма, давядзецца пераразмяркоўваць корм на ўзроўні вобласці. Галоўнае - захоўваць аптымізм”
На Віцебшчыне ўзяліся за ідэалагічнае «перавыхаванне» медыкаў
Змаганне з эпідэміяй Covid-19, калі работнікі медычных установаў аддана працавалі і мелі безумоўную падтрымку грамадства, якому Аляксандр Лукашэнка прапаноўваў ратавацца «хакеем» і «козачкамі», а потым мірныя пратэсты 2020г. паказалі, што медыкі здольная кансалідавацца і ўяўляюць сабой аўтарытэтную сацыяльную сілу. Ці не таму найвышэйшы кіраўнік краіны «узяўся за медыцыну», і па Беларусі пакацілася хваля арыштаў урачоў – у тым ліку за пратэстную актыўнасць масля мінулай прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Прадзяржаўныя ідэалагічныя структуры тым часам вырашылі заняцца «перавыхаваннем» гэтай прафесійнай супольнасці – далучаць іх да розных актыўнасцяў, якія нібыта адцягнуць увагу ўдзельнікаў ад чытання дэструктыўных інтэрнэт-рэсурсаў і зробяць іх прыхільнікамі курсу кіраўніцтва краіны.
У эканоміцы Віцебскай вобласці адчуваецца інвестыцыйны "голад"
Статыстычнае ўпраўленне Віцебскай вобласці праінфармавала аб інвестыцыях у рэгіянальную эканоміку за 2022 год і за чатыры месяцы бягучага года. Падзенне інвестыцый, якое намецілася некалькі гадоў таму, пазбаўляе жыхароў рэгіёну надзеі на будучы эканамічны дабрабыт.
Новую ідэалагічную структуру стварылі ў РУП «Віцебскэнерга»
На прадпрыемстве стварылі Моладзевую раду. Няйнакш гэта спроба «пазмагацца за моладзь», пра што перыядычна згадваюць прадстаўнікі ўладаў, калі скардзяцца на «заходні ўплыў», «дэструктыўныя інтэрнэт-рэсурсы» і гэтак далей. За апошнія месяцы «Віцебскэнерга» страціла больш за сотню адмыслоўцаў, як у Віцебску, так і ў рэгіёнах. Людзі былі звольненыя пасля судоў па «палітычных» адміністрацыйных артыкулах – 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне) і 19.11 (распаўсюд «экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыі). Страціўшы вытворчыя кадры, на прадпрыемстве вырашылі заняцца прэвентыўным выхаваннем моладзі – перацягнуць яе на бок прыхільнікаў дзейнай улады.