23.05.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, рэпрэсіі, дыфамацыя 21 траўня 2024 года ў Віцебскім абласным судзе вынеслі прысуд Сяргею Высоцкаму. 

Яго прызналі вінаватым паводле арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкана фармавання альбо ўдзел у ім) Крымінальнага кодэксу і асудзілі да трох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама ён мусіць выплаціць штраф у памеры 400 базавых велічыняў (1600 рублёў).

Яго прызналі вінаватым у "прыгатаўленні ва ўваходжанне асобы ў склад экстрэмісцкага фармавання ў мэтах здзяйснення злачынства экстрэмісцкай накіраванасці". Вядома, што ў яго канфіскавалі ў даход дзяржавы тэлефон — як сродак здзяйснення злачынства. Астатнія падрабязнасці невядомыя: суд праходзіў у закрытым рэжыме. 

Прысуд вынес суддзя Аляксандр Абашын.

Крыніца: Мужчыну асудзілі да 3,5 гадоў калоніі і 1600 рублёў штрафа