Пятніца, 24 Май 2024

Удзельніка «экстрэмісцкага» фармавання ўлады на 3,5 гады пазбавілі волі

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Суддзя Віцебскага абласны суд Аляксандр Абашын 21 траўня ў закрытым судовым паседжанні разгледзіў крымінальную справу па абвінавачанні Сяргея Высоцкага ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.3 арт.361-1 (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім) Крымінальнага кодэкса краіны.

Прыгаворам суда падсудны быў прызнаны вінаватым у падрыхтоўцы да ўваходжання асобы ў склад экстрэмісцкага фарміравання ў мэтах учынення злачынства экстрэмісцкай накіраванасці - удзел у экстрэмісцкім фарміраванні.

На падставе ч.1 арт.13 ч.3 арт.361-1 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 3 гады 6 месяцаў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму са штрафам у памеры 16000 рублёў. Таксама суддзя Абашын, згодна з ч.1 арт.46-1 КК, ужыў спецыяльную канфіскацыя ў даход дзяржавы сродку ўчынення злачынства – мабільнага тэлефона, які належыць абвінавачанаму.

Гэты прыгавор не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым законам парадку ў Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь.

Яўген Пяскоў