Сустрэча-абмеркаванне Дэкрэту №1 29 лістапада 29 лістапада на офісе незалежнага прафсаюза РЭП адбылася сустрэча, падчас якой прафсаюзныя актывісты і праваабаронцы абмеркавалі тыя праблемы, якія можа пацягне за сабой дзеянне новай версіі Дэкрэту аб садзейнічанні занятасці насельніцтва (Дэкрэт №1).

30 лістапада праваабарончая супольнасць Беларусі вызначыла шорт-ліст штогадовай Нацыянальнай прэміі за дасягненні ў галіне правоў.

Яшчэ ў ліпені актывіст анархічнага руху і журналіст Мікалай Дзядок быў аштрафаваны судом Фрунзенскага раёна на 10 базавых велічыняў (245 рублёў) за тры публікацыі на сваёй старонцы ў Facebook. Суд палічыў іх не чым іншым, як дэманстрацыяй нацысцкай сімволікі, а Дзядка прызнаў вінаватым па ч.1 ст.17.10 КаАП ("прапаганда, публічная дэманстрацыя, выраб і (або) распаўсюджванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі"). Дзядок лічыць рашэнне суда незаконным і неабгрунтаваным, бо ўсе выявы размяшчаліся ім не ў мэтах прапаганды нацысцкіх ідэй, а, наадварот, у мэтах палітычнай сатыры на дадзеныя ідэі. І пакуль актывіст абскарджвае штраф у вышэйстаячых інстанцыях, ПЦ "Вясна" успамінае акалічнасці гэтй адміністрацыйнай справы і тлумачыць, чаму рашэнне суда па ім не вытрымлівае крытыкі.

Галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына. Фота Радыё Свабода Следчы камітэт спыніў крымінальную справу супраць галоўнай рэдактаркі інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Ірыны Леўшынай, паведамляе "Радыё Рацыя".

Андрусь Кешанюк Звярнуўшыся ў Вярхоўны суд, жыхар Віцебску Андрусь Кешанюк дамогся вяртання яму бел-чырвона-белага сцяга, канфіскаванага згодна з пастановай па адміністрацыйнай справе па арт. 23.34 КаАП (парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах), піша "Віцебская вясна". Астатняя частка пастановы старшынём Вярхоўнага суду пакінутая без зменаў.

Міжнародныя арганізацыі выступілі з асуджэннем двух новых смяротных пакаранняў у Беларусі – Сямёна Беражнога і Ігара Гершанкова, пра якія стала вядома 27 і 28 лістапада праваабарончаму цэнтру “Вясна”.

Міжнародныя арганізацыі выступілі з асуджэннем двух новых смяротных кар у Беларусі – Сямёна Беражнога і Ігара Гершанкова, пра якія стала вядома 27 і 28 лістапада праваабарончаму цэнтру “Вясна”.

Самовольные надписи на стенах Берестской крепости. У Брэсцкай крэпасці самавольныя надпісы сталінскай эпохі павінны быць выдаленыя, банеры са сцэнамі гвалту дэмантаваныя, а на ініцыятараў гэтых работ павінны быць заведзены адміністрацыйныя справы. Такі адказ на зварот атрымаў кіраўнік арганізацыі "За свой горад" Ігар Маслоўскі ад Міністэрства культуры РБ.

Алена Маслюкова і Анатоль Змітровіч з гпупай падтрымкі каля суда ў Гомелі. У Гомельскім абласным судзе 28 лістапада адбыўся разгляд скаргаў светлагорскіх актывістаў Алены Маслюковай і Анатоля Змітровіча.

Айцец Вікенцій (Віктар Кавалькоў). Фота ПЦ "Вясна" Увечары 26 лістапада супрацоўнік Перашамайскага РУУС Мінска Сяргей Каваль затрымаў святара Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы айца Вікенція (Віктара Кавалькова) за тое, што ён прасіў міласціну ў жыхароў аднаго з дамоў горада. Міліцыянт палічыў, што такім чынам айцец Вікенцій, які мае другую групу інваліднасці, парушаў грамадскі парадак.