Фотакалаж: pro-life.by Жыхарка Гомеля Марына К. нават пасля восьмай адмовы Следчага камітэта не губляе надзеі ўзбудзіць крымінальную справу па факце гвалтоўных дзеянняў сэксуальнага характару ў СІЗА-3 у дачыненні да яе прыёмнага сына Віталя Г. Менавіта з-за цвёрдага жадання жанчыны аднавіць справядлівасць і пакараць вінаватых, яна адчувае на сябе моцны ціск з боку мясцовых уладаў.  Прычым, яе пераследуюць не толькі па месцы працы (Марына працуе ў якасці прыёмнай маці ў аддзеле адукацыі адміністрацыі Савецкага раёна Гомеля): да траўлі жанчыны падлучылася і служба сацыяльнай апекі. Яе прадстаўнікі нават пачалі пагражаць Марыне, што забяруць і яе прыёмных дачок. 

Сяргей Кулініч. Фота: Радыё Свабода. Актывіст Сяргей Кулініч атрымаў з КДБ ліст, у якім паведамляецца, што супраць яго спынены крымінальны перасьлед па справе аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў. Пра гэта піша "Радыё Свабода".

Будаўніцтва Астравецкай АЭС Эксперты і грамадскія актывісты ў чарговы раз уздымаюць пытанне адкрытасці і празрыстасці для грамадства працэсу будаўніцтва АЭС перад адказнымі асобамі.

Вячаслаў Касінераў Разгляд крымінальнай справы Вячаслава Касінерава ў Мінскім гарадскім судзе будзе праходзіць па скарзе самога актывіста.  

Алан Сміт у судзе. Фота: "Віцебская Вясна". У Глыбоцкім раённым судзе працягваецца разгляд крымінальнай справы аб незаконнай міграцыі. Адзін з абвінавачаных па справе - брытанскі падданы Алан Сміт.

Ліст Алеся Яўдахі з СІЗА №1. Жыхар Мінска Усевалад Сцебурака расчытаў, што замазаў цэнзар у лісце арыштаванага па справе «аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў».

Журналістка-фрылансер Аліна Скрэбунова Магілёўская журналістка-фрылансер Аліна Скрэбунова 9 чэрвеня атрымала sms-паведамленне на нумар мабільнага тэлефона. Па інфармацыі службы маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў",  невядомыя асобы прапанавалі журналістцы “з'явіцца на грамадскі пункт аховы правапарадку № 6 Адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Магілёва 13-га чэрвеня ў 13-00".

Фота www.kleck.by 8 чэрвеня стала вядома, што ў суд Маладзечанскага раёна пракуратурай Мінскай вобласці накіравана крымінальная справа ў адносінах да настаўніц сярэдней школы №11 Маладэчна, якія абвінавачваюцца ў неналежным выкананні абавязальніцтваў па забеспячэнню бяспекі жыцця і здароўя вучаніцы восьмага класа Вікторыі Папчэні, якая загінула падчас прыборкі ўраджаю бульбы.

Праваабаронца ПЦ "Вясна" Валянцін Стэфановіч пракаментаваў перадачу Мурада Амрыева расійскім спецслужбам, а далей і чачэнскай паліцыі, у выніку чаго існуе пагроза яго жыццю.

На глабальнай платформе Сhange.org 9 чэрвеня з’явілася петыцыя за аднаўленне ў беларускіх універсітэтах студэнтаў, адлічаных за грамадска-палітычную актыўнасць. Апошнія адлічэнні звязаныя з удзелам студэнтаў у пратэстных акцыях, якія ў лютым і сакавіку прайшлі ў розных гарадах краіны.