Таццяна і Ігар Гершанковы (у цэнтры) ў Вярхоўным судзе. Фота: TUT.by Каардынатару кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэю Палуду 27 лістапада стала вядома, што выкананы смяротны прысуд Сямёну Беражному,  які быў асуджаны да смяротнага пакарання Магілёўскім абласным судом 21 ліпеня 2017 года. Пра гэта яму паведамілі сваякі Беражнога.

Ператрус у офісе Tut.by, 7 жніўня Спынены крымінальны пераслед па "справе БелТА" пецярых супрацоўнікаў TUT.BY, у тым ліку рэдактараў Галіны Уласік, Ганны Калтыгінай, Дзмітрыя Бобрык, спынена, паведамляе TUT.BY.

Алена Пары-Пінта Праваабарончы цэнтр "Вясна" прадстаўляе чарговую гісторыю ў межах мультымедыйнага праекта #БезПраваНаРасправу, прысвечанага выяўленню выпадкаў катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання з боку органаў улады і іншых дзяржаўных структур.

Таццяна і Ігар Гершанковы (у цэнтры) ў Вярхоўным судзе. Фота: TUT.by Маці Ігара Гершанкова 28 лістапада наведала СІЗА на Валадарскай у Менску, каб даведацца пра лёс сына. Яна хацела папасці на прыём да кіраўніка СІЗА. Але адзін з намеснікаў ёй паведаміў, што "Ігар Гершанкоў выбыў з рэчамі". Больш інфармацыі ён не даў, сказаў па ўсім пытанням звяртацца ў Вярхоўны суд. Як расцэньваць атрыманую інфармацыю яна не ведае. Пра гэта яна паведаміла раніцай каардынатару кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэю Палуду.

Вячаслаў Сырыца і праваабаронца Аляксандр Вайцешык у судзе. Для кіроўцы-экспедытара СПК «Агракамбінат «Сноў» Вячаслава Сырыцы дзень 8 жніўня стаўся шчаслівым днём: праз суд ён змог вярнуць сваё чэснае імя - звання «Ганаровы Работнік», якое ён атрымаў, адпрацаваўшы  46 год, а таксама аднавіць статус сябра “праўлення” таго ж СПК.

Сямён Беражны. Фота: tut.by Каардынатару кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэю Палуду 27 лістапада стала вядома, што выкананы смяротны прысуд Сямёну Беражному,  які быў асуджаны да смяротнага пакарання Магілёўскім абласным судом 21 ліпеня 2017 года. Пра гэта яму паведамілі сваякі Беражнога.

Фота Радыё Свабода 27 лістапада ў 10.36 на паштовую скрыню гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага невядомымі адпраўлена паведамленне з пагрозамі жыццю і здароўю, піша "Гомельская вясна". Ліст з ананімнымі пагрозамі атрымаў і юрыст Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Леанід Судаленка, які аказвае юрыдычную дапамогу журналісту.

На пачатку лістапада ў Беларусь наведалі прадстаўнікі Amnesty International: дырэктар арганізацыі па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі Мары Стразэрс і каардынатар па Беларусі Айша Юнг. Праваабаронцы абмеркавалі пытанне смяротнага пакарання ў МЗС, выступілі перад грамадскасцю ў Гомелі, сустрэліся з беларускімі праваабаронцамі, паведамляе "Еўрарадыё". Айша Юнг шмат гадоў сочыць за сітуацыяй са смяротным пакараннем у Беларусі. У інтэрв'ю "Еўрарадыё" яна распавяла, чым дрэнная спроба адмяніць смяротнае пакаранне праз рэферэндум, як пераканаць грамадства ў тым, што старазапаветная мараль "вока за вока" ужо не працуе, і чаму дзяржава становіцца злачынцам, калі выконвае смяротны прысуд.

Кіраўнік грозненскага прадстаўніцтва праваабарончага цэнтра «Мемарыял» Аюб Ціціеў. Фота: ПЦ “Вясна”. Шалінскі гарадскі суд разгледзеў хадайніцтва кіраўніцы дабрачыннага фонду «Грамадзянскае садзейнічанне» Святланы Ганушкінай пра змяненне меры стрымання кіраўніку чачэнскага аддзялення праваабарончага цэнтра «Мемарыял» Аюбу Ціціеву, піша "Новая Газета".

Праблематыка хатняга гвалту працягвае заставацца актуальнай як для Рэспублікі Беларусь, так і для ўсяго свету ў цэлым, паведамляецца на сайце ААН у Беларусі. Згодна з міжнароднай статыстыкай, кожная трэцяя жанчына ў свеце сутыкаецца з сэксуальным або фізічным гвалтам з боку чалавека, які ёй знаёмы. Кожная трэцяя жанчына мае патрэбу ў дапамозе.