29 снежня суд Чыгуначнага раёну Гомля прызнаў экстрэмісцкімі матэрыялы тэлеграм-канала «Вясна / Правы чалавека ў Беларусі». Праваабаронцы сачылі за вялікай колькасцю справаў і працэсаў, іх валанцёры заўсёды былі надзейнай крыніцай інфармацыі. Дык што цяпер – «Вясна» ўсё? Пра гэта піша «Наша ніва».

22 снежня ў Віцебску праходзіць беларуска-расейскі форум «Новыя медыя ў эпоху лічбавізацыі». Імпрэзу ладзяць Віцебскі абласны выканаўчы камітэт сумесна са Смаленскай абласной арганізацыяй «Расейскі саюз моладзі». Стала вядома, што форум часткова фінансуецца з гранту прэзідэнта Расейскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна.

20 снежня 2021 году пракурор Віцебскай вобласці Ігар Украінец вынес пастанову аб абмежаванні доступу да інтэрнэт-сайту «Віцебскі Кур'ер news». На думку пракурора, у шэрагу матэрыялаў, размешчаных на сайце, меліся прамыя парушэнні законаў Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі» і «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму». Гэта апошні недзяржаўны электронны рэсурс у Віцебскім рэгіёне, які быў бесперашкодна даступны беларускім чытачам.

Напачатку снежня 2021 году па рашэнні судоў Віцебску 7 тэлеграм-каналаў і 3 друкаваныя выданні былі залічаныя ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Пры гэтым суды скарысталіся правам дапусціць неадкладнае выкананне сваіх рашэнняў, бо нібыта «прамаруджванне можа прывесці да значнай шкоды для пазоўніка або зрабіць немагчымым самое выкананне».

4 снежня ў Санкт-Пецярбургу адбыўся суд аб абранні меры стрымання да экстрадыцыі ў Беларусь 24-гадовай жыхаркі Віцебску Яны Пінчук. На думку адваката, дзяўчына будзе знаходзіцца ў СІЗА-5 у Санкт-Пецярбургу мінімум да сярэдзіны снежня. Пасля пракуратура будзе вырашаць яе лёс і пытанне аб экстрадыцыі ў Беларусь.