На прыканцы лютага, адразу ж пасля пачатку вайны ва Украіне, беларуския рэгіянальныя апазіцыйныя абласныя газеты аб'ядналіся ў адно выданне "Беларускі Веснік". Часткай гэтага медыйнага праекта (https://t.me/vestniki_by), стаў і ўжо легендарны "Віцебскі веснік". 

Пракуратура Віцебскай вобласці паведамляе пра тое, што яе супрацоўнікі рэгулярна праводзяць маніторынг сродкаў масавай інфармацыі на прадмет выяўлення інфармацыі дэструктыўнага характару. З пачатку года пракуратурамі накіравана ў суды 30 заяў па прызнанні інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі. Пры гэтым 25 заяў ужо разгледжаны і задаволены. 

Вядомы віцебскі відэаблогер Віталь Усціновіч трое сутак адбыў у ізалятары часовага ўтрымання. Па выхадзе на волю ён паведаміў, што міліцыянты забралі ў яго ўсю аргтэхніку, таму ягоны youtube-канал, які мае больш за 45 тыс падпісчыкаў, пакуль застаецца без новых відэаролікаў. Ці выставілі яму абвінавачанне, блогер не паведамляе. І прычынаў затрымання не называе.

Сам факт таго, што ў тэлефонах у людзей няма гэтых мэсэнджараў Telegram і Instagram, падаецца супрацоўнікам міліцыі дужа падазроным. Беспрэцэдэнтны выпадак адбыўся ў Гарадку з мясцовай жыхаркай, імя якой праваабаронцы пакуль не называюць: яе асудзілі за рэпост «экстрэмісцкіх» матэрыялаў, сканфіскаваўшы тэлефон і ўсталяваўшы на яго Instagram.

Гэтае пытанне паўстае пасля некалькіх канкрэтных выпадкаў, калі раённыя газеты Віцебскай вобласці выкарыстоўвалі фотаздымкі з вядомага парталу, сайт якога быў прызнаны «экстрэмісцкім». Самы свежы прыклад – гэта петыцыя з патрабаваннем правесці праверку Шумілінскай раённай газеты «Герой працы» на прадмет распаўсюду «экстрэмісцкіх матэрыялаў», прычым гэты распаўсюд адбываўся на працягу доўгага часу і сістэматычна.