Пятніца, 17 Снежань 2021

За першы тыдзень снежня суды Віцебску прызналі экстрэмісцкімі 10 інфармацыйных рэсурсаў

Ацаніць гэты матэрыял
(2 галасоў)

Напачатку снежня 2021 году па рашэнні судоў Віцебску 7 тэлеграм-каналаў і 3 друкаваныя выданні былі залічаныя ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Пры гэтым суды скарысталіся правам дапусціць неадкладнае выкананне сваіх рашэнняў, бо нібыта «прамаруджванне можа прывесці да значнай шкоды для пазоўніка або зрабіць немагчымым самое выкананне».

Так, рашэннем суддзі суда Чыгуначнага раёну Віцебску Святланай Варатынскай ад 2 снежня 2021 году былі аднесеныя да экстрэмісцкіх тelegram-канал і друкаванае выданне пад назвай «Сумленная газета», тelegram-канал «Віцебскі Веснік», Telegram-чат «Віцебскі веснік» і друкаванае выданне «Віцебскі веснік».

У гэтым шэрагу аказаўся інтэрнэт-рэсурс «Рэальныя навіны» і друкаванае выданне «Рэальныя навіны» грамадскага руху «Краіна для жыцця», а таксама тelegram-канал «Shraibman».

У той самы дзень судом Кастрычніцкага раёну Віцебску прызнаныя небяспечнымі для дзяржавы і грамадства тelegram-канал«-ОТПОР-» і тelegram-група з назвай «КУСЬ ЗА БЕЛАРУСЬ».

Днём раней гэтым жа судом тelegram-канал з назвай «Крытыка чыстага розуму» быў прылічаны да ліку экстрэмісцкіх.

Зыходзячы з таго, што рэпрэсіі ў дачыненні да інтэрнэт-СМІ працягваюцца больш за паўтара года і ганенням на крыніцы, якія распаўсюджваюць альтэрнатыўныя палітычныя думкі, не відаць канца, можна сцвярджаць, што гэта не апошнія інфармацыйныя рэсурсы, якія будуць прызнаныя віцебскімі судамі экстрэмісцкімі.

Віталь Кажух