Міністэрства інфармацыі даслала 11 лістапада афіцыйны адказ на петыцыю з просьбай звярнуць увагу на кантэнт, размешчаны на афіцыйным сайце чашніцкай раённай газеты «Чырвоны прамень». Аўтары петыцыі западозрылі рэдакцыю і яе супрацоўнікаў у распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў і прасілі чыноўнікаў зрабіць адпаведныя захады. Адказ з міністэрства падпісаны першым намеснікам міністра інфармацыі Андрэем Кунцэвічам.

Пры спробе зайсці на сайт «Народныя навіны Віцебска» з Беларусі з'яўляецца паведамленне аб тым, што доступ да іх абмежаваны «на падставе рашэння Міністэрства інфармацыі». Прычына блакавання не ўдакладняецца. У падобным стане апынуўся і сайт віцебскі праваабарончы сайт «Віцебская вясна».

Ад пачатку 2021 году раённымі судамі Віцебскай вобласці 29 тэлеграм-чатаў, груп і каналаў пратэставага зместу былі прызнаныя экстрэмісцкімі. Аднак на сайце Міністэрства інфармацыі Беларусі не пазначана, за якія канкрэтныя публікацыі суддзі вынеслі рашэнні аб прызнанні таго ці іншага матэрыялу экстрэмісцкім.

На інтэрнэт-платформе petition.by 23 кастрычніка была размешчаная петыцыя з просьбай правесці праверку ў дачыненні да афіцыйнай газеты Чашніцкага райвыканкаму «Чырвоны прамень». Ініцыятары лічаць, што супрацоўнікі рэдакцыі распаўсюджваюць інфармацыйную прадукцыю, якая ўключаная ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Петыцыю маюць даслаць 1 лістапада ў пракуратуру Віцебскай вобласці і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

11 кастрычніка суд Кастрычніцкага раёну Віцебску прызнаў яшчэ адзін тэлеграм-канал экстрэмісцкім. Гэта канал «Дактрына V». Грамадзянская справа «па заяве пракурора Віцебскай вобласці ў інтарэсах рэспублікі Беларусь аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі» разгледзела суддзя Марыя Лапшова. Інтарэсы заяўніка прадстаўляла пракурорка Таццяна Іванова.