Улады ліквідавалі і высілілі з офіса Арганізацыю незалежнага прафсаюза "Нафтана"
25 мая ў Наваполацку з офіса высялялі нізавую ячэйку Беларускага незалежнага прафсаюзу "Нафтана". Але праўладныя прафсаюзныя структуры працягваюць сваю дзейнасць па абароне працоўных правоў работнікаў прадпрыемства.
Работнікі «Нафтана»: прадпрыемства спыніць сваю працу на працягу 2-3 месяцаў
Апошнім часам працоўныя ВА "Нафтана" (Наваполацк) паведамляюць праваабаронцам аб катастрафічнай сітуацыі на горадаўтваральным прадпрыемстве. Яны называюць прычыну спынення аб'яднання - перапоўненасць складоў з-за адсутнасці рынкаў збыту. Гэта следства санкцый, якія былі ўведзены еўрапейскімі краінамі ў адносінах да Беларусі за ўдзел у расійска-ўкраінскай вайне на баку Расіі. Паралельна ўлады ізалююць на 2 месяца Старшыню Незалежнага прафсаюзу “Нафтана” Вольгу Брыцікаву.
Улады запісалі ў дармаеды 12 тысяч жыхароў Віцебскай вобласці
У Віцебскай вобласці налічылі каля 12 000 працаздольных грамадзянаў, «не занятых у эканоміцы», якія вымушаныя будуць аплачваць падвышаныя рахункі за камнульныя паслугі. Пра гэта заявіў старшыня камітэту па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкаму Аляксандр Хрыстафораў.
За 2021 год на рынку працы павялічыўся дэфіцыт працоўных рук і паглыбіўся дысбаланс даходаў
Да пачатку 2022 году на рынку працы Віцебскай вобласці выявіліся негатыўныя тэндэнцыі, звязаныя з дэфіцытам працаўнікоў і спецыялістаў ва ўсіх асноўных галінах эканомікі. Гэта звязана з праблемамі ў беларускай эканоміцы, уведзенымі санкцыямі і палітычным крызісам, які працягваецца пасля выбараў 2020 году.
Палітычныя звальненні: ці можна супрацьстаяць націску ідэалагічнай машыны
Палітычна матываваныя звальненні ў Беларусі пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе і масавых акцый пратэсту сталі адным са складнікаў татальнага пераследу грамадзян за іх актыўную пазіцыю і падрыхтоўкай да рэферэндума па зменах у Канстытуцыю краіны. Пішуць праваабаронцы на сайце ПЦ "Вясна".