Субота, 28 Май 2022

У бліжэйшы час Міёрскі металапракатны завод можа стаць банкрутам

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

04 мая эканамічны суд Віцебскай вобласці паведаміў Міёрскі металапракатны завод аб тым, што ААТ "Ашчадны банк "Беларусбанк" падаў іск у суд аб прызнанні завода эканамічна незаможным (Банкротам). 

Гісторыя завода пачалася ў 2014 годзе, калі сваім указам Лукашэнка адвёў зямлю для яго будаўніцтва. Ва ўказе быў устаноўлены тэрмін увядзення яго ў эксплуатацыю - гэта пачатак 2020 года. Аднак у тэрмін увесці не паспелі. Прычым замест 250 млн еўра завод абыйшоўся ў 400 млн еўра . Розніцу ў 106 млн еўра пракрэдытаваў "Беларусьбанк" за кошт рэсурсаў нямецкага банка AKA Ausfuhrkredit-Gesellscha.

Умяшанне дзяржавы ў кіраванне прадпрыемствам прывяло да таго, што сёння ягоны стан  блізкі да катастрофы: кіраўніцтва, у тым ліку заснавальнік, генеральны дырэктар і фінансавы дырэктар завода арыштаваны і знаходзіцца пад следствам, а вытворчасць прадукцыі фактычна спынена. 

Грошай няма зусім - заробак пастаянна затрымліваюць.  Пры чым пастаянныя затрымкі атбываюцца нават нягледзячы на ​​тое, што трацяцца мізэрныя грашовыя рэсурсы на ўтрыманне работнікаў. Бо з-за прастою многія работнікі пераведзены на 2/3 акладу. У цэлым фонд заработнай платы скараціўся больш як у два разы. 

З сыравінай таксама праблемы. Яго пастаўляе толькі «Белколермет» і таму дыктуе прадпрыемству манапольна высокую цану пры нізкай якасці і недастатковай колькасці сыравінных кампанентаў. У выніку замест праектных 25 тысяч кілаграм выпускаецца 2-3 тысячы. 

Пры гэтым са збытам прадукцыі таксама ёсць праблемы як на ўнутраным, гэтак і на знешнім рынках. 

Для невялікіх Мёраў падобная сітуацыя на заводзе - катастрофа. Бо на заводзе застаюцца працаваць амаль 600 чалавек, і практычна ўсё гэта мясцовыя жыхары.

 Іншых прадпрыемстваў у горадзе няма, людзям ісці няма куды. Многія перавучваліся, каб уладкавацца на працу, а зараз поўная невядомасць з перспектывамі развіцця металапракатнай вытворчасцці ў Міёрах і працягам асабістамі кар'ерамі звязанай з ёй. 

Віталь Кажух