Надзвычайны выпадак на “Нафтане”: рабочы атрымаў моцныя апёкі
Гэта было яшчэ 31 мая, паведамляе «Рабочы рух». Рабочы «Нафтана» Аляксандр Л. атрымаў апёкі галавы і верхняй часткі цела на працоўным месцы. Калі ён спрабаваў зняць заглушку з лініі вадародаўтрымліваючага газу, адбыўся выкід вадароду, які самазагарэўся. Работніка даставілі ў рэанімацыйны аддзел Віцебскай абласной бальніцы.
Недзяржаўныя прафсаюзы змагаюцца за сваё існаванне на міжнародным узроўні
7 червеня Старшыня Свабоднага прафсаюза Беларускага Мікалай Шарах удалена выступіў на 110-й сесіі Міжнароднай канферэнцыі працы. Прыводзім поўны тэкст прамовы прафсаюзнага лідэра з Полацка.
У канцы чэрвеня эканамічны суд разгледзіць справу аб банкруцтве ТАА «Энергацэнтр Мёры»
23 траўня, праз дзесяць дзён пасля таго, як эканамічны суд Віцебскай вобласці вынес пастанову аб узбуджэнні вытворчасці па справе аб банкруцтве ў Міёрскім металапракатным заводзе, адбылося яшчэ адно паседжанне суда. Але ўжо па справе аб эканамічнай неплацежаздольнасці таварыства з абмежаванай адказнасцю "ЭнергаЦэнтр Мёры". Заява таксама паступіла ад "Беларусбанка".
«Не захацеў даваць паказанні на іншых». Што вядома пра нафтанаўца, які засіліўся праз ціск сілавікоў
Жыхар Полацка і былы ўдзельнік забастоўкі Уладзімір Крысёнак 30 мая скончыў жыццё самагубствам. Перад гэтым яго затрымлівалі сілавікі: прымушалі даць паказанні і пагражалі вялікім тэрмінам у калоні. Пра трагедыю піша “Наша ніва”.
У бліжэйшы час Міёрскі металапракатны завод можа стаць банкрутам
04 мая эканамічны суд Віцебскай вобласці паведаміў Міёрскі металапракатны завод аб тым, што ААТ "Ашчадны банк "Беларусбанк" падаў іск у суд аб прызнанні завода эканамічна незаможным (Банкротам).