Беларусы зьбіраюць подпісы пад пэтыцыяй з патрабаваньнем аднавіць на працоўным месцы звольненага 30 красавіка галоўнага ўрача Віцебскай больніцы хуткай мэдычнай дапамогі (БХМД) Сяргея Лазара, а таксама – спыніць уціск і запалохваньне мэдыкаў, якія расказваюць журналістам пра сваю працу падчас пандэміі каронавірусу.

Упраўленьне працы, занятасьці і сацыяльнай абароны насельніцтва Аршанскага райвыканкаму інфармуе інфармуе аб магчымасьці працаўладкаваньня на Аршанскі льнокамбінат. Запрашаюць працаўнікоў, якія маюць спэцыяльнасьць «швачка» альбо маюць досьвед працы на швачным абсталяваньні – каб шыць засьцерагальныя маскі, паведамляе «Аршанская газэта».

Супрацоўнікі Камітэту дзяржкантролю Віцебскай вобласьці выявілі факты неабгрунтаванага зьніжэньня заробкаў мэдыкам, якія працуюць зараз з падвышанай нагрузкай. Пра недаплаты супрацоўнікам мэдычных установаў кантралёры даведаліся падчас «гарачай лініі», паведамляе афіцыйны сайт КДК РБ.

Адміністрацыя ААТ «Полацак-Шкловалакно» не дапушчае прадстаўніка Свабоднага прафсаюзу Беларускага ў камісію па вядзеньні калектыўных перамоваў. Але Дэпартамэнт дзяржаўнай інспэкцыі працы лічыць, што наймальнік правоў працоўных на калектыўныя перамовы не парушае.

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны падзякавала аршанцу Раману Кузьмянкову «за актыўную жыцьцёвую пазыцыю» і «выказаныя прапановы па прыцягваньні не занятых у эканоміцы грамадзян у працоўную дзейнасьць». «Гэта ўжо цікава, але эфэкту ня будзе, давядзецца працягваць», – гэтак адрэагаваў Кузьмянкоў на атрыманую падзяку.