Панядзелак, 31 Ліпень 2023

Палітвязня Андрэя Пачобута кінулі ў ШІЗА пасля пераводу месяц таму ў Наваполацкую калонію

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Палітвязня журналіста і аднаго з лідэраў Саюза палякаў у Беларусі Анджэя Пачобута, па рашэнню кіраўніцтва ПК №1, змясцілі ў ШІЗА. І гэта ўжо другі раз пасля пераводу ў Наваполацкую калонію. Таксама да палітвязня не пускаюць адваката, а ў ШІЗА ён утрымліваецца без лекаў.

Пра гэта паведамляе «Народная воля» са спасылкай на жонку асуджанага журналіста. «Што на сёньняшні дзень я ведаю пра мужа? Увогуле, нічога. Акрамя таго, што развіваюцца падзеі па найгоршым сцэнары, калі чалавек проста знікае ў калоніі без якіх-небудзь вестак. Прыбыўшы месяц таму ў калонію Наваполацка, Анджэй паведаміў пра гэта ў лісце. Таксама ён паспеў паведаміць, што адразу ж у карантыне яго абвясцілі «злосным парушальнікам» і пазбавілі перадачы і спатканні».

Падтрымайце палітвязня тэлеграмамі і лістамі: ВК № 1, 211440, Наваполацк, вуліца Тэхнічная, 8.