Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 12 сакавіка за спасылку ў сацыяльнай сетцы на “экстрэмісцкі” інфармацыйны рэсурс аштрафавала на 1200 рублёў Аляксандра Правіцкага.

Дэпартамент міграцыі Літвы распачаў працэс дэпартацыі ў Беларусь былога рэдактара газэты "Віцебскі кур'ер" журналіста Алега Баршчэўскага. Алегу адмоўлена ў палітычным прытулку на падставе, што яму нібыта нічога не пагражае і ў беларускіх уладаў няма падставаў для палітычнага пераследу віцябляніна.

Старшыня суда Пастаўскага раёна суддзя Наталля Жукава 14 лютага за атрыманне замежнай бязвыплатнай дапамоги аштрафавала на 1000 рублёў непрацуючую маці трох непаўналетніх дзяцей Ірыну Хрыстлейд. Таксама яна абавязаная судом пералічыць у даход дзяржавы кошт прадмета адміністрацыйнага правапарушэння - 1083,26 рублёў атрыманых грашовых сродкаў.

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 15 сакавіка за “экстрэмізм” у сацыяльнай сетцы пакарала адміністрацыйным арыштам на 10 сутак Максіма Рудзько.

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 12 сакавіка за наяўнасць у сацыяльнай сетцы спасылак на «экстрэмісцкія» інфармацыйныя рэсурсы арыштавала на 10 сутак намесніка дырэктара па камерцыйных пытаннях ТАА «Юджэн» Уладзіміра Волкава.