Каля 50 чалавек прыйшло 7 лістапада да помніка Леніну ў Віцебску, каб адзначыць афіцыйна сьвяткаваны дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. Прыхільнікі камунізму зладзілі імправізаваны мітынг, усклалі кветкі да помніку правадыра ўсяго пралетарыяту і ледзь не ўчынілі бойку каля яго падножжа…

Старшыня Віцебскай абласной арганізацыі партыі БНФ Кастусь Смолікаў сустрэўся 12 верасьня са старшынём Віцебскага гарвыканкаму Віктарам Нікалайкіным. Актывіст апазыцыі запісаўся на прыём да галоўнага вэртыкальшчыка гораду, каб узьняць праблему адсутнасьці ў цэнтры Віцебску месцаў для правядзеньня масавых мерапрыемстваў.

Пра адмоўнае рашэньне гарадзкіх уладаў наконт заяўленай імпрэзы на сваёй старонцы ў Фэйсбуку паведаміў Кастусь Смолікаў, кіраўнік абласной арганізацыі партыі БНФ. Вулічны фэстываль «Дзень незалежнасьці» мусіў адбыцца 27 ліпеня на цэнтральных пешаходных вуліцах Віцебску – Талстога, Крылова і Суворава, а таксама ў парку Партызанскай славы імя Міная Шмырова.

Цягам больш за дзясятак гадоў гарадзкія ўлады забаранялі грамадзянскім і палітычным актывістам праводзіць у Віцебску масавыя мерапрыемствы. Забаранялі нават тады, калі актывісты згаджаліся на правядзеньне гэтых мерапрыемстваў у месцах, якія адміністрацыі раёнаў вызначылі паводле рашэньня №881 ад 10 ліпеня 2009 году.

У нядзелю 22 красавіка прыхільнікі камуністычных ідэй правялі на плошчы Леніна ў Віцебску мітынг, прысьвечаны дню нараджэньня першага савецкага кіраўніка. У мітынгу каля помніку Леніну ўзялі ўдзел каля 20 чалавек.