Традыцыя пускаць жалобны вянок па Дзьвіне ў Дзень чарнобыльскай трагедыі існавала ў Віцебску больш за 15 гадоў. Сёлета віцебскія вэтэраны Чарнобылю хацелі перадаць гэтую традыцыю маладым і зьвярнуліся па дапамогу ў Віцебскі гарвыканкам. Улады спачатку абнадзеілі, а потым паведамілі, што апускаць вянок нельга – не ўхваляе царква…

Стала вядома, што віцебскія апазыцыйныя камуністы – сябры партыі “Справядлівы сьвет” падалі ў Віцебскі гарвыканкам заяўку на правядзеньне 9 траўня акцыі-шэсьця “Несьмяротны полк”. Заяўку падтрымалі прадстаўнікі некалькіх недзяржаўных арганізацыяў.

Віцебскія актывісты і прадстаўнікі дэмакратычных партыяў традыцыйна адзначылі Дзень Волі ўскладаньнем кветак да помнікаў князю Альгерду і Караткевічу. Кветкі ляглі таксама да памятнай дошкі Васілю Быкава на будынку мастацкай школы №1 і да мэмарыялу, усталяванаму каля Усьпенскага сабору на месцы пахаваньня нявінна забітых грамадзянаў.

Роўна два гады таму, 26 лютага 2017 года, у Віцебску прайшла самая масавая за апошнія гады акцыя пратэсту. На плошчы Перамогі сабралася больш за 2000 чалавек, якія прайшлі потым калёнай па цэнтральнай вуліцы гораду да плошчы Леніна. Там адбыўся мітынг. Карэспандэнт ВВ паразмаўляў з удзельнікам той акцыі.

У Віцебску зьмяніўся парадак правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Гэта вынікае з адказу, які атрымаў на свой зварот да гарадзкіх уладаў праваабаронца Леанід Сьвецік.