Актывіст-праваабаронца Павел Левінаў запытаўся ў Віцебскага гарвыканкама, ці можна яму правесці пікет на асабістай старонцы ў Facebook і размясціць там нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг. Аднак улады забаранілі Левінаву правесці масавае мерапрыемства з-за непісьменна аформленай заявы. Пра гэта паведамляе Hrodna.life.

Паводле газеты гарадской дзяржаўнай «Віцьбічы», жыхары Віцебску сабраліся каля консульства Латвіі, каб падтрымаць выхаванцаў Рыжскай дзіцячай акадэміі радыё і телебачання, якія прыехалі на «Славянскі базар. Падлеткі ўзялі інтэрв’ю ў Аляксандра Лукашэнкі, і «апынуліся закладнікамі палітычных інтрыг» – маўляў, у Латвіі асудзілі гэты ўчынак, пішуць «Віцьбічы».

Лекар з Віцебску, Яўген Павелка, які прымаў актыўны ўдзел у пратэстах эвакуіраваны. Дзякуючы дапамозе фонду BYSOL ён змог бяспечна дабрацца да Грузіі і хутка там адаптавацца. «Беларускі дом у Варшаве» дапамог Яўгену атрымаць гуманітарную візу. Бліжэйшым часам ён плануе прыехаць у Польшчу каб працягнуць кар'еру лекара.

Вядомая прыхільніца «русского мира» Эльвіра Мірсалімова паведаміла, што акцыя «Бессмертный полк» пройдзе ў Віцебску 9 траўня без дазволу выканкаму. Паводле ейных словаў, дазволу ад гарадскіх або раённых уладаў у арганізатараў шэсця на 9-га траўня няма, аднак ім нібыта паведамілі, што «ніхто не будзе перашкаджаць». Мірсалімава перакананая, што ва ўладных колах ёсць людзі, якія «тайна сімпатызуюць нашаму руху». І таму яны гатовыя ісці на парушэнне заканадаўства – не замінаць тым, хто ігнаруе заканадаўства пра масавыя мерапрыемствы, дзе прапісаны алгарытм падачы заявак на шэсці і мітынгі.

4 красавіка вядомы віцебскі дысідэнт Барыс Хамайда выйшаў з ІЧУ пасля арышту, прысуджанага яму нібыта за несанкцыянаванае пікетаванне. Пакуль ён быў у зняволенні, міліцыянты паспелі ад ягонага імя зарэгістравацца ў Telegram і прадаць канфіскаваны ў Хамайды стары, яшчэ «кнопачны» тэлефонны апарат...