Адмову атрымалі складальнікі петыцыі, якія звярталіся да гарадскіх уладаў з просьбай або перайменаваць адну з вуліц абласнога цэнтра, або назваць імем Генадзя Бураўкіна новую вуліцу. У лісце, падпісаным, намеснікам старшыні гарвыканкама Паўлам Манаком, прызначаным на гэтую пасаду два з паловай месяцы таму, гаворыцца, што больш мэтазгодна ўшанаваць памяць выбітнага паэта і грамадскага дзеяча ў Менску, Полацку ці Расонах. Маўляў, з гэтымі населенымі пунктамі найбольш цесна звязаны яго жыццёвы і творчы шлях.

Пра тое, што яшчэ ў за 5 500 рублёў была выраблена праектная дакументацыя, а цяпер установа шукае падрадчыкаў на выкананне работ па абнаўленні інтэр’ераў за 150 000 рублёў, паведамілі Народныя Навіны Віцебска.

Вынікі нагляднай дзейнасці Браслаўскай пракуратуры сведчаць пра тое, што сельгаспрадпрыемствы раёна не прымаюць належных мер па захаванні маёмасці.

У Шаркаўшчынскім раёне, па традыцыі ў жніўні праходзіць “Яблычны фэст”, прымеркаваны да яблычнага спасу і ладзіцца на сядзібе вядомага мясцовага  селекцыянера Івана Сікоры ў вёсцы Алашкі.

Артыкул, які з’явіўся ў раённай газеце «Зара», прысвечаны як маральна-этычнай праблематыцы, так і непасрэдным тлумачэнням, якое пакаранне прадугледжвае беларускае заканадаўства за абразу службовых асобаў, прадстаўнікоў улады і прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пра ўсё гэта чытачам распавёў Уладзімір Барсукоў, намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні. Мяркуючы па ўступе і заключэнні артыкула, мясцовыя жыхары істотна незадаволены працай дзяржаўных службоўцаў, і часта не хаваюць гэтага незадавальнення, выказваючы яго асабіста або ў інтэрнэт-прасторы.