У Віцебску 9 жніўня ўручылі пасведчанні аб дзяржаўнай рэгістрацыі 25 раённым аддзяленням Беларускай партыі "Белая Русь". Аднак на сайце Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, раённыя арганізацыі БП "Белая Русь" адсутнічае ў спісе, у якім пералічаны ўсе 200 дзейныя або ліквідаваныя арганізацыйныя структуры беларускіх палітычных арганізацыяй.

Летась на Віцебшчыне было зарэгістравана каля 1,5 тыс. кіберзлачынстваў. У бягучым годзе гэты від дэвіянтных паводзінаў мае тэндэнцыю павялічвацца і ўжо стаў палітычным выклікам для ўладаў. Бо яны ўшчамляюць эканамічныя інтарэсы значнай колькасці жыхароў рэгіёну і выклікаюць справядлівую незадаволенасць сярод насельніцтва перад выбарамі ў парламент і мясцовыя саветы дэпутатаў, якія пройдуць у 2024 годзе.

Таму мясцовым прыватным арганізацыям і прадпрымальнікам даводзіцца выдзяляць на гэта свае сродкі. Пры гэтым старшыня Браслаўскага райвыканкама Вячаслаў Грышчанка заяўляе, што дзяржаўна-прыватнае партнёрства можа быць эфектыўным інструментам добраўпарадкавання і навядзення парадку на зямлі.  Пра гэта піша сайт мясцовай раёнкі braslav-star.by.

Выязны семінар з удзелам так званага Старшыні раённага Савета дэпутатаў Уладзіміра Шпеца прайшоў у Ёдскім сельсавеце Шаркаўшчынскага раёна. Пра гэта паведамляе сайт мясцовай раёнкі.

У Докшыцах прайшло пасяджэнне Савета раённага аддзялення Беларускай партыі "Белая Русь". Піша сайт мясцовай раёнкі “Родныя вытокі”. У панядзелак, 31 ліпеня, адбылося першае сумеснае пасяджэнне Рады Докшыцкага раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» і кантрольна-рэвізійнай камісіі.