На адмысловым пасяджэнні аблвыканкама ў прысутнасці Старшыні Палаты прадстаўнікоў, былога кіраўніка вобласці Уладзіміра Андрэйчанкі падводзілі вынікі працы аграпрамысловых аб'яднанняў. Нічога дзіўнага няма ў тым, што вынікі аб'яднання моцных і слабых аб'ектаў гаспадарання не атрымаліся спрэс станоўчымі. Толькі ў Пастаўскім і Верхнядзвінскім раёнах была заўважана дынаміка да лепшага. На трох з сямі створаных АПА - «поўны правал», зазначыў Андрэйчанка. І заявіў, што неабходна праверыць, ці належным чынам спрацавалі мясцовыя кіраўнікі.

Па дадзеных Міністэрства адукацыі Беларусі, на пачатак 2022/23 навучальнага года ў Віцебскай вобласці дзейнічае 341 установа агульнай сярэдняй адукацыі. Сярод іх – 11 пачатковых, 59 базавых і 246 сярэдніх школ. У Віцебскай вобласці дзейнічае 21 гімназія, 2 кадэцкіх вучылішчы, 1 ліцэй і 25 установаў спецыяльнай адукацыі.

Усяго ўдзел у наведванні папраўчай калоніі №3 (Віцьба) прынялі 11 чалавек. Гэта прадстаўнікі Генеральнай пракуратуры, Дэпартамента выканання пакаранняў МУС, абласной пракуратуры, члены Віцебскай абласной наглядальнай камісіі пры галоўным упраўленні юстыцыі Віцебскага аблвыканкама і міністэрства юстыцыі Беларусі.

Віцебскія эканамічныя ўлады прызнаюць, што санкцыі ды іншыя абмежаванні адмоўна ўплываюць на аднаўленне сёлета эканамічнага росту. Аб гэтым сведчаць і новыя статыстычныя паказчыкі.

У канцы жніўня Віцебскую вобласці на прадмет рэалізацыі праграмы імпартазамяшчэння праінспектаваў прадпрыемствы Аршанскага раёна Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Барыс Грызлоў. Ён у прынцыпе застаўся задаволены якасцю прадукцыі і расходаваннем расійскіх грошай, выдзеленых на гэтую праграму.